Грамадства44

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі пашырыў рэестр арганізацый, дзейнасць якіх называе незаконнай. 7 красавіка стала вядома пра ўключэнне ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» ініцыятывы «Беларуская нацыянальная кааліцыя» і «Прэмія Дайвера».

Фота: Вікіпедыя

Сярод шаснаццаці асоб, якіх КДБ лічыць датычнымі да стварэння «Беларускай нацыянальнай кааліцыі», значыцца імя Мікіты Сяргеевіча Крыўцова, 31 ліпеня 1992 года нараджэння.

Гэтыя даныя цалкам адпавядаюць даным Мікіты Крыўцова з Жодзіна, які загінуў пры нявысветленых абставінах яшчэ падчас пратэстаў у жніўні 2020 года. Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Мінску. 

Акрамя загінулага Крыўцова, у спіс трапілі Мікалай Бандарэнка, Максім Бародзіч, Кіра Баярэнка, Сяргей Другакаў, Аляксандр Ергулевіч, Вольга Карпушонак, Міхаіл Кучараў, Кацярына Кучук, Ала Марціновіч, Ілья Міронаў, Сяргей Пушноў, Таццяна Радзевіч, Юрый Рудзь, Наталля Фідлер, Алена Філатава.

Таксама КДБ унёс у спіс новае «фармаванне» «Прэмія Дайвера», якое сілавікі звязваюць з імем Андрэя Лапіцкага.

Каментары4

  • барадзед
    07.04.2026
    кучараў і карпушонак агентура, краўцоў нябожчык, цікава хто астатнія
  • не получится
    07.04.2026
    кгб лукашенко подготовило запасные аэродромы в России?
    Ну не получится, у кгб лукашенко, сделать из Беларуси часть России!
  • Ясно
    07.04.2026
    КГБ начал осуществлять операцию по отбеливанию режима (мол, смотрите, в 2020 убивали «террористов-экстремистов») на случай выдачи ордера от международного суда, куда недавно направили документы на преступления совершенные за последние 6 лет.

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць