Грамадства22

Уіткаф: Іран паведамляў пра магчымасць стварэння 11 ядзерных бомбаў

Іран на перамовах у пачатку 2026 года паведаміў ЗША пра наяўнасць дастатковага аб’ёму ўзбагачанага ўрану для стварэння 11 ядзерных бомбаў, заявіў у эфіры Fox News спецпасланнік амерыканскага прэзідэнта Стыў Уіткаф.

Схема размяшчэння комплексу Каланг-Газ-Ла. Крыніца: The Telegraph

«На той першай сустрэчы абодва іранскія перамоўшчыкі наўпрост заявілі нам — без усялякага сораму — што яны кантралююць 460 кг 60‑працэнтна ўзбагачанага ўрану і што ім вядома, што гэтага дастаткова для стварэння 11 ядзерных бомбаў», — успомніў Уіткаф.

Паводле яго слоў, іранская дэлегацыя «ганарылася тым, што ім удалося абысці разнастайныя пратаколы кантролю і дасягнуць сітуацыі, калі ім даступныя 11 ядзерных бомбаў».

Уіткаф таксама распавёў, што іранскія перамоўшчыкі заявілі пра наяўнасць «неад’емнага права» на ўзбагачэнне ядзернага паліва. «Мы адказалі, што ў нас ёсць неад’емнае права спыніць вас», — дадаў ён.

Каментары2

  • Indrid Cold
    03.03.2026
    Тэрырысты з ядзернай зброяй - гэта не тое што нам трэба.
  • Дык з наяўным уранам
    03.03.2026
    Сабраць простую бомбу кшталту "пузана" (бо "малыш" ўжо занадта неэффектыўны)
    Гэта справа не такая і доўгая.
    і яе можна рабіць разасяроджана.
    тобок збіраць 11 бомб у 11 розных месцах.
    Так што мабыць запозна ўжо бамбіць.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць