Эканоміка1313

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Даляр трымаецца каля 2,8 рубля.

Ілюстрацыйнае фота: Lookby.mediа

Па выніках таргоў 6 мая 2026 года адзін даляр каштуе 2,825 беларускага рубля. А 24 красавіка ён наогул апускаўся да 2,804. Для параўнання — сярэднегадавы курс 2025 года быў 3,06 рубля за даляр.

Пры гэтым, Еўразійскі банк развіцця прагназаваў на сёлета сярэднегадавы курс 3,32 рубля.

Эксперт BEROC Зміцер Крук называе дзве асноўныя групы чыннікаў, чаму насуперак прагнозам беларускі рубель не таннее, а наадварот, умацоўваецца.

Першая прычына: продаж валюты насельніцтвам

«Калі глядзець на наш валютны рынак, то на ім назіраецца пэўны прафіцыт, які ўтвараецца пераважна за кошт фізічных асоб», — тлумачыць эксперт.

Насельніцтва Беларусі ўжо працяглы перыяд застаецца чыстымі прадаўцамі валюты.

На гэта, на думку эканаміста, уплывае як продаж ранейшых зберажэнняў (у тым ліку для куплі нерухомасці), так і перанакіраванне назапашванняў з валюты ў рублёвыя дэпазіты, паколькі там прапануюць высокія працэнты.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Значна ўплывае таксама продаж валюты беларусамі, якія працуюць за мяжой. Перш за ўсё дальнабойшчыкамі.

Насельніцтва стабільна здае настолькі шмат валюты, што гэтыя аб’ёмы перакрываюць патрэбы юрыдычных асоб у валюце.

Другая прычына: расійскі ўплыў

Другі набор чыннікаў, які ўплывае на курс беларускага рубля, традыцыйна звязаны з рублём расійскім.

«Галоўную ролю ўсё ж адыгрывае курс расійскага рубля. Каб утрымліваць пэўную раўнавагу, Беларусі важна падтрымліваць яе адносна курсу расійскага рубля. Пачынаючы з 2025 года такая тэндэнцыя захоўваецца, і мы нават бачым невялікае абесцэньванне [беларускага рубля да расійскага].

Адпаведна, узмацненне нашага рубля да даляра — гэта хутчэй расійская гісторыя», — адзначае Крук.

Расійскі рубель узмацняецца праз пэўную адаптацыю расійскай эканомікі да новых умоў, якая пачала назірацца з канца 2024 — пачатку 2025 года.

«У 2023—2024 гадах у РФ была сістэмная праблема ў тым, што шмат валютнай выручкі не даходзіла да Расіі. І гэта прыводзіла да недахопу прапановы і рэзкіх усплёскаў попыту, таму адпаведна адбываліся значныя ваганні курса расійскага рубля.

Пазней, да канца 2024 — пачатку 2025 года, у тым ліку дзякуючы адміністрацыйным захадам, надышло разуменне, як працаваць у новых умовах. Плюс да гэтага ў Расіі былі вельмі высокія стаўкі, якія цяпер паступова зніжаюцца», — тлумачыць эксперт.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Dmitry Lovetsky/AP

Чаму прагнозы не спрацавалі?

Прагнозы па курсе беларускага рубля да даляра даваліся з аглядкай на расійскі рубель. Эксперты лічылі, што раўнаважны курс — 90—95 расійскіх рублёў за даляр. Але гэта хутчэй было актуальна для пачатку 2025 года, лічыць Крук. Цяпер раўнаважнымі лічбамі называюць 80—85 расійскіх рублёў за даляр.

Пры гэтым за красавік расійскі рубель наогул умацаваўся з 80 да 75 за даляр.

А вось падаражэнне расійскай нафты на фоне блакіроўкі Армузскага праліву яшчэ не паспела адбіцца на курсе. Уплыў гэтага фактара будзе адчувальны не раней, чым праз 1‑2 месяцы, мяркуе Крук.

Каментары13

  • Месьціч
    06.05.2026
    Слабы даляр а не моцны рубель то віна Японіі. ГОРА ЭКСПЕРТЫ
  • новая экономическая реальность
    06.05.2026
    я ожидал с началом войны, что бел. и росс. рубли обесценятся в несколько раз из за санкций, как это было после первых намного более мягких санкций в 2014 году.

    Но новая экономическая реальность состоит в том, что Запад потерял экономическую гегемонию (это видно и по его доли в мировом ВВП ППС: блок с ~28% мирового ВВП ППС больше не может диктовать свою волю остальному миру), а Китай уже лидирует как по ВВП ППС, так и во многих технологических областях, и западные санкции ударили больше по самому Западу, что и отражается в той фантастической ситуации, что вечно падающий (лет 30) по отношению к доллару "зайчик" вдруг растет, потому что и росс. рубль растет,а западные валюты под грузом вызванной санкциями инфляции падают
  • Питон
    06.05.2026
    откуда у эксперта есть срез по всем обменникам и что там сдают именно доллар? в обменниках сдают и евро и расийские бумажные изделия.. причем рабсийских явно сдают больше чисто из-за геополитической ситуации.. по той же причине даляров и евро не приходит сюда в таких колличествах как ранее.. наоборот видно-очевидно что курсом доллара управляют искусственно и это может быть предпосылками для того чтобы кто-то мог им по-дешевке закупаться..

Цяпер чытаюць

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам42

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?2

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі2

ЗША і Еўропа не спадзяюцца дамовіцца з Пуціным і рыхтуюцца да працяглай вайны4

1 верасня на Гомельшчыне быў збой у працы пасажырскіх цягнікоў. Прычынай стаў выбух у Расіі1

Жыхар Добруша знайшоў у лесе гіганцкі баравік ФОТАФАКТ

Вытворчасць шампанскага ў Францыі праз спёку скароціцца амаль удвая

У аэрапортах Вялікабрытаніі ўзнік хаос пасля масавага тэхнічнага збою

Лукашэнка вечарам сустрэўся з Вальфовічам6

Сяргей Ціханоўскі: Пасля ўчынку Пачобута адмоў беларусам у прытулку будзе яшчэ больш69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам42

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць