Грамадства3030

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

На расійскім сайце Sports.ru з'явілася інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам 2008 года па цяжкай атлетыцы Андрэем Арамнавым з Барысава, які пасля свайго алімпійскага трыумфу трапляе на старонкі прэсы пераважна праз розныя скандальныя сітуацыі, звязаныя з ужываннем алкаголю і наркотыкаў. Сярод іншага былы спартсмен выказаўся па актуальных палітычных праблемах сучаснасці.

Андрэй Арамнаў

У вайне ва Украіне Арамнаў стаіць цалкам на баку Масквы, з якой цалкам сябе асацыюе. Ён гаворыць:

«Нам выгадная працяглая вайна. З намі ваюе вельмі вялікая колькасць дзяржаў, і яны вельмі сур'ёзна нам прайграюць. Мы выцягваем з іх грошы, яны вельмі шмат трацяць. Калі мы пачнем прайграваць, то бахнем па іх парай [ядзерных бомбаў] і яны перастануць існаваць. Вова і Саша перамогуць у Трэцяй сусветнай, яны адзіныя, хто зможа гэта. Так і запішыце для гісторыі мае словы. Мы скончым вялікай перамогай, асабліва калі пойдзе Трамп».

Пры гэтым ён не разумее,

«чаму ўкраінцам саміх сябе не шкада. Я вельмі люблю Украіну, усёй душой і целам, мне падабалася там адпачываць, там класныя людзі. Але яны трапілі ў супрацьстаянне ўсяго свету супраць Расіі. Дарэмна яны на гэта пайшлі. Трэцяя сусветная пачынаецца за кошт украінцаў. Так крыўдна і шкада людзей».

Кумірам для яго застаецца і Аляксандр Лукашэнка:

«На мяне ў 2020 годзе, калі быў бунт у Беларусі, абрынулася ўся краіна, калі я сказаў, што Сашу нікому не перамагчы, бо ён сур'ёзны лідар. Без яго ў нас была б задніца. Мы павінны маліцца на Аляксандра Рыгоравіча. Без яго ў нас было б горш, чым ва Украіне. Лукашэнка — красаўчык, дай Бог яму шчасця. Аляксандр Рыгоравіч — круты. Ніхто супраць яго нічога не зробіць, ніхто з ім не параўнаецца».

Тым не менш, нягледзячы на такую адданасць, на працу ў зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы Арамнава чамусьці не запрашаюць — і дарма, бо такіх адмыслоўцаў ва ўсім свеце можна пералічыць па пальцах:

«Думаю, што знаходжуся ў дзясятцы найлепшых спецыялістаў на планеце Зямля. Можа быць, і ў топ-5 ці нават у топ-1. У фармакалогіі разумеюць многія, але мала хто разбіраецца ў тэхніцы і біямеханіцы, рухах цела. У зборнай у нас цяпер поўнае гаўно, таму што ніхто не разбіраецца ў біямеханіцы. Яны лічаць, раз у цябе рукі моцныя, то ты павінен хадзіць ледзь не на руках! Я ведаю, як карыстацца рычагамі. Вось настолькі я амбіцыйны!»

Але пакуль гэтага не зразумелі і не ацанілі — даводзіцца зарабляць на жыццё кансультацыямі анлайн, і выходзіць нібыта нават някепска:

«Займаюся прафілактыкай траўмаў і аднаўленнем — гэта вельмі сур'ёзныя грошы. Калі ў вас траўма, якая падлягае аднаўленню, я магу ўсё параіць. Ганарары залежаць ад запушчанасці траўмы і колькасці сеансаў. 200 даляраў — і я пачну з вамі размаўляць. Калі вы ў Беларусі, то гатовы даць кансультацыю за 50 рублёў або наогул бясплатна».

Каментары30

  • ххх
    12.03.2026
    Эта песня из репертуара а ля "Саня останется с нами", только для Вовы такой песни нет.(((
  • a.hto.tam.idzе
    12.03.2026
    Таварышу Арамнаву варта падтрымаць вайну не толькі словам, але таксама і справай. Цудоўны шанец увайці не толькі у топ-1, але нават і у топ-0!
  • лаўр
    12.03.2026
    Алкаша не спыталіся

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?2

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць