Грамадства1212

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі

У Гомелі 21 сакавіка сілавікі затрымалі групу людзей, якія ў рэстаране праводзілі свята «Гуканне вясны». Іх судзілі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэтым разам пад «народны» артыкул трапіў маёр міліцыі. 

Як піша «Флагшток», сярод гасцей рэстарацыі, якія атрымлівалі штрафы і арышты за ўдзел у абрадзе «Гуканне вясны», быў і міліцыянт, які ў ім удзельнічаў.

Гэта маёр міліцыі, участковы інспектар Гомельскага РАУС Віктар Шыпкоў.

Раней ён атрымліваў дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку прэмію «За духоўнае адраджэнне» — якраз за ўклад у захаванне народных традыцый.

Фота: СБ

А цяпер атрымаў пратакол паводле арт. 24.23 КаАП («парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Шыпкоў шмат гадоў займаецца фальклорам і краязнаўствам, удзельнічае ў мерапрыемствах прыхільнікаў традыцыйнай беларускай культуры, пра яго не раз захоплена расказвала дзяржаўная прэса — не толькі як пра прыкладнага ўчастковага, але і як пра бацьку шасцярых дзяцей.

Таксама ў 2025 годзе вядомы гарманіст-міліцыянер атрымліваў узнагароду ад кіраўніка МУС Івана Кубракова — наручны гадзіннік з сімволікай міністэрства.

Фота: МУС

Неафіцыйны канал камітэта ідэалагічнай працы назваў абрад у дворыку «масавым мерапрыемствам», заявіўшы, што яго правялі «не па законе», без узгаднення з уладамі.

Па дадзеных «Флагштока», як мінімум адзін удзельнік «Гукання вясны» атрымаў 15 сутак арышту, пяць чалавек — максімальныя штрафы ў 100 базавых, гэта 4 500 рублёў (больш за 1,5 тыс. даляраў). Яшчэ адзін чалавек, якога палічылі арганізатарам, — штраф у 150 базавых велічынь, гэта 6750 руб. (амаль 2,3 тыс. долараў).

Праведзенае раней шумнае шэсце расейцаў па цэнтры Гомеля, з відавочным парушэннем грамадскага парадку, не выклікала занепакоенасці ідэолагаў. Фанаты прайшлі па вуліцах з дымавымі шашкамі і «крычалкамі», пакінулі графіці на фасадзе дома. Але ў аблвыканкаме несанкцыянаванае шэсце назвалі толькі «праходкай спартыўных фанатаў з брацкай Расіі».

Каментары12

  • Дагукаўся
    30.03.2026
    Але нічога ў гэтай вялізнай тлустай башцы не адгукнецца
  • Зброя.
    30.03.2026
    Дагукаўся, канечне, бо з лукашшом трэба iнакш разбiрацца
  • Круговорот маразма и страха
    30.03.2026
    Как все повторяется. В 1983- ем за гуканне вясны чуть не поперли из БГУ Вечерко старшего, прочих из Талаки. Спасибо его папе. Он занимал видный пост в партноменклатуре, обошлось без последствий. Хотя КГБ и точил на них зубы по статье типа национализм. Прошло 40 лет и маразм все тот же. Тогда по вузам Минска прошли беседы со студентами, мол враги не спят, что за гуканне? И вот снова. История маразма идёт по кругу.

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць