Грамадства2323

Бабарыка: Да свайго вызвалення я ўвогуле не бачыў Івана Краўцова. Не ведаю, што ён рабіў

«Сказаць, што ён неяк уплывае [зараз]… Ну, складана [так] сказаць». У новым выпуску «ТОКу» Віктар Бабарыка адказаў на пытанне, хто насамрэч мае на яго ўплыў.

Іван Краўцоў. Фота: яго фэйсбук

Калі Франака Вячорку прынята лічыць шэрым кардыналам Святланы Ціханоўскай, то ў камандзе Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай такая роля часцяком прыпісваецца Івану Краўцову. Ці сапраўды гэта так? Пра гэта вядучая Наста Роўда запыталася ў самога Бабарыкі.

Палітык засмяяўся ў адказ.

«Гэта пытанне ў меншай ступені да мяне. Чаму? Таму што Івана Краўцова я не бачыў аж да снежня мінулага года ўвогуле. Таму, што ён рабіў, я не ведаю».

«Вы ніколі ў жыцці не сустракаліся да вашага вызвалення?» — здзівілася Наста Роўда. Бо Іван Краўцоў усё ж апошнія пяць гадоў выступаў як голас каманды Віктара Бабарыкі, пакуль палітык быў за кратамі.

«Ну адкуль жа я ведаў [раней пра яго]», — прызнаўся Віктар Бабарыка.

Віктар Бабарыка (злева) і Іван Краўцоў. Фота: lookby.media

Каментуючы дзейнасць Краўцова і Антона Раднянкова, якія прэзентавалі інтарэсы «бабарыканцаў» у эміграцыі, Бабарыка акрэсліў эвалюцыю сваёй каманды. 

«Умоўна кажучы, быў штаб Бабарыкі 1.0 — гэта з умоўнага 12 мая па 18 чэрвеня [2020-га]. Потым была версія штаба 2.0 — гэта з 18 чэрвеня па 7 верасня [2020-га], калі затрымалі Машу. Потым версія штаба Бабарыкі 3.0 — з затрымання Машы і да нашага вызвалення. І цяпер (…) гэта фармаванне штаба 4.0».

«На кожным з этапаў былі свае задачы, былі свае людзі, і яны неяк іх вырашалі. Асноўнымі дзеючымі асобамі ў перыяд, калі затрымалі мяне і Машу, засталіся людзі, якія працягваюць тое, што пачыналася яшчэ ў штабе 1.0. І Іван Краўцоў, і Антон Раднянкоў (і не толькі яны) — гэта людзі, якія насамрэч працягвалі гэтую справу», — адзначыў палітык.

На пытанне, ці ўплывае Краўцоў на яго сённяшнія рашэнні, Бабарыка адказаў:

«Быў перыяд, калі мы наогул нічога не гаварылі. Умоўна кажучы, ні я, ні Маша. Потым Маша пачала казаць, цяпер пачынаю казаць я. Я пачынаю казаць, але Іван у гэты час знаходзіцца, калі я правільна разумею, у адпачынку. Таму сказаць, што ён неяк уплывае… Ну, складана сказаць».

Тым не менш Бабарыка падкрэслівае, што прыслухоўваецца да меркаванняў тых, хто працаваў усе гэтыя гады. Прычым кола яго камунікацыі не абмяжоўваецца толькі штабам:

«У мяне вельмі шмат сустрэч з прадстаўнікамі бізнэсу. Вы ведаеце, што я сустракаўся і з Офісам Святланы Ціханоўскай. (…) Мы сустракаліся і з Пал Палычам [Латушкам]. Перасякаліся з палітычнымі дзеячамі ў Еўропе».

«Можна любога з іх назваць часткай вось гэтага аб’яднанага «шэрага кардынала», які на мяне нейкім чынам уплывае. Безумоўна, уплывае, таму што я ўсе гэтыя меркаванні чую», — лічыць палітык.

Аднак, нягледзячы на такую вялікую колькасць людзей, да меркавання якіх ён прыслухоўваецца, Бабарыка адзначае:

«Як і з пазіцыяй па прэс-канферэнцыі [ва Украіне], так і тут. Калі я нешта выказваю, то гэта ўжо мая пазіцыя. Яна складваецца з меркаванняў многіх, але калі я яе агучыў, то гэта ўжо мая пазіцыя і я за яе нясу адказнасць. Так я прывык заўсёды.

Таму магу дакладна сказаць, што ўсе меркаванні, у тым ліку Івана, Антона, Машы, і Пал Палыча, і Святланы, і Франака Вячоркі — усе яны, безумоўна, укладваюцца ў маёй галаве і ўлічваюцца пры фармаванні маёй пазіцыі. Але дакладна: я не агучваю ніводнае з іх».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • вектар
    15.03.2026
    Если задача на рост экономики - то русский и английский - наш выбор

    Гэта пісаў Іван Краўцоў. І гэта не адзіная падобная думка. А цяпер прыгадайце думку Лукі пра дзве вялікія мовы.
  • Косця
    15.03.2026
    Філіпочак з каляровымі когцікамі ўжо абсмактаў тэму разам з Женяй?
  • дзіўна
    15.03.2026
    Што Раднянкоў забыў у гэтай бел-рус тусоўцы?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць