Грамадства

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт заявіў, што Злучаныя Штаты і Ізраіль з пачатку сумеснай ваеннай аперацыі нанеслі ўдары больш чым па 15 тысячах аб’ектаў на тэрыторыі Ірана, паведамляе ABC News.

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Па словах Піта Хегсэта, у выніку гэтых атак іранскія ўзброеныя сілы значна аслабленыя. Ён сцвярджае, што Іран страчвае сістэмы супрацьпаветранай абароны, а таксама магчымасці вайскова-марскіх і вайскова-паветраных сіл. Акрамя таго, удары накіраваныя на знішчэнне ракет і на спыненне іх далейшай вытворчасці. Пад атакі трапляюць заводы, вытворчыя лініі і цэнтры вайсковых распрацовак.

Хегсэт падкрэсліў, што галоўная мэта аперацыі — спыніць іранскую ядзерную праграму. Ён адзначыў, што ў ЗША ёсць розныя варыянты дзеянняў, у тым ліку да таго моманту, пакуль Іран не адмовіцца ад распрацоўкі ядзернай зброі.

Таксама кіраўнік Пентагона заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі, які змяніў на гэтай пасадзе свайго бацьку Алі Хаменеі, паранены і хаваецца. Паводле яго слоў, у кіраўніцтве Ірана цяпер пануе хаос.

Сумесная аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана пачалася 28 лютага. Падчас авіяўдараў быў забіты 86‑гадовы вярхоўны лідар краіны, аятала Алі Хаменеі. У адказ Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі, а таксама па шэрагу краін Персідскага заліва, дзе размешчаныя амерыканскія вайсковыя базы.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вайна можа хутка завяршыцца, бо ў Іране амаль не засталося важных цэляў для ўдараў. Аднак ізраільскія чыноўнікі мяркуюць, што падзенне іранскага рэжыму можа заняць значна больш часу, нават калі асноўная ваенная аперацыя скончыцца раней.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць