Свет66

ЗША за два тыдні ўдараў па Іране скарысталі запасы, разлічаныя на некалькі гадоў

Паводле інфармацыі выдання Financial Times, ЗША за першыя два тыдні удараў па Іране выкарысталі значную частку запасаў важных боепрыпасаў, якія першапачаткова былі разлічаныя на некалькі гадоў. Пра гэта паведамілі крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Сярод іншага гаворка ідзе пра дальнабойныя ракеты «Тамагаўк».

Адзін з удараў па сталіцы Ірана Тэгеране 5 сакавіка 2026 года. Фота: AP Photo / Vahid Salemi, File

Паводле падлікаў Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў, толькі за першыя 100 гадзін баявых дзеянняў амерыканскія войскі выпусцілі 168 такіх ракет. Адзін з кангрэсменаў адзначыў, што гэта вельмі вялікая колькасць і на аднаўленне такіх запасаў могуць спатрэбіцца гады.

Чакаецца, што Пентагон у найбліжэйшыя дні звернецца ў Белы дом і Кангрэс з афіцыйнай просьбай выдзеліць дадатковае вайсковае фінансаванне ў памеры каля 50 мільярдаў даляраў.

Раней паведамлялася, што толькі за першыя шэсць дзён вайны з Іранам выдаткі ЗША склалі не менш за 11,3 мільярда даляраў. Гэтыя лічбы былі агучаныя на закрытым брыфінгу ў Кангрэсе.

У той жа час прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт заявіла, што ў амерыканскіх узброеных сіл дастаткова зброі і боепрыпасаў, каб выканаць задачы аперацыі супраць Ірана, пастаўленыя прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Каментары6

  • бабруйчанін
    13.03.2026
    Караліна Левіт пры Трампе як той
    Юра ( ...) Левітан пры Джугашвілі ( голас маю на ўвазе астатняе ..спіскаў хапае))
    Враг будет разбіт победа будзе за намі
  • И
    13.03.2026
    И как Штаты собирались воевать с Китаем со своими военными доктринами прошлого века и запасами на три дня по текущим меркам с учетам массового использования дешевых дронов противником? А ведь Китай это не Иран.
  • .
    13.03.2026
    Тое, што войны сталі ў разы больш дарагімі - гэта добра.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць