Грамадства1313

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка

Марына Бабарыка трагічна загінула ў жніўні 2017 года падчас дайвінгу на партугальскім востраве Мадэйра. Многія лічаць: калі б яна была жывая, Віктар не пайшоў бы ў палітыку. У новым выпуску праекта «ТОК» Віктар Бабарыка распавёў пра выключную ролю, якую жонка адыграла ў ягоным лёсе.

Віктар Бабарыка разам з жонкай Марынай і дзецьмі. Архіўны здымак з 1990-х

Адказваючы на пытанне пра самы шчаслівы момант у жыцці, Бабарыка прызнаўся: «Тады, калі мая жонка пагадзілася стаць маёй жонкай».

Палітык згадвае, што зрабіў прапанову 31 кастрычніка 1987 года — усяго праз два тыдні пасля знаёмства. Пры гэтым унутранае рашэнне было прынятае ўжо падчас першай сустрэчы:

«Прапанову я наогул зрабіў для сябе ў першы ж дзень, як яе ўбачыў. А праз два тыдні я прыйшоў і сказаў, што я прапаную. Яна была вельмі здзіўленая, таму што гэта было другое наша спатканне. Яна сказала нешта тыпу: «Можа, з галавой штосьці ў чалавека не ў парадку». Я сказаў: «Можа быць. Але часу ў мяне няма, таму што пара».

Бабарыка патлумачыў прычыны такой упэўненасці:

«Адна з маіх нейкіх невядома адкуль узятых фантазій, назавём іх так, была ў тым, што ў мяне жонка будзе абавязкова не беларуска, а дзяўчына з Каўказа. Я не ведаю чаму, вось шчыра. (…)

І калі я яе ўбачыў — яна ўсё ж такі дзяўчына з Каўказа, паўкроўка, напалову грузінка, — сказаў: «Усё, вось мая жонка і ёсць». І я ёй так і сказаў, калі зрабіў прапанову».

Ці дазволіла б жонка рызыкаваць усім дзеля палітычнай кар'еры ў 2020 годзе? Віктар Бабарыка заўважае, што сказаць складана, але дадае:

«У яе было вельмі добра развіта пачуцце эмацыйнай правільнасці ўчынкаў. У 2015 годзе яна мне гэтага не дазволіла. (…) Я лічу, што гэта абсалютна правільна. Гэта значыць, у мяне не было ўпэўненасці і неабходнасці гэта рабіць [у 2015‑м]. І таму яна гэта падмацавала».

Марына Бабарыка. Архіўны здымак

Што да падзей 2020 года, дык тут, на думку Бабарыкі, магла быць зусім іншая рэакцыя: «З высокай ступенню імавернасці я думаю, што ўсё ж у 2020 годзе як мой рацыянальны інтэлект, так і яе эмацыйны інтэлект усё ж далі б дазвол на гэта».

Як тлумачыць былы банкір, у такіх рашэннях для яго вялікае значэнне мае тое, як сітуацыю адчуваюць дзеці. На яго думку, яны вельмі тонка ўспрымаюць эмацыйную атмасферу вакол і дапамагаюць зразумець, ці гатовы чалавек да такіх крокаў. Як згадвае Бабарыка, дзеці ніколі не адчувалі, каб ён шкадаваў пра свае рашэнні або лічыў, што не зрабіў нешта неабходнае. Паводле Бабарыкі, для яго жонкі гэта таксама было вельмі важна.

Як даводзіць палітык, «наўрад ці матэрыяльнае жыццё ўтрымала б яе ад гэтага [рашэння падтрымаць]».

Віктар Бабарыка прызнаецца, што і цяпер суадносіць свае ўчынкі з тым, як бы іх ацаніла жонка: «Перад ёй мне дакладна не сорамна. І гэта для мяне важна».

Разважаючы пра значэнне жонкі ў ягоным жыцці, Бабарыка рэзюмуе:

«Яна мяне на самой справе зрабіла. У плане разумення важнасці не толькі таго, што ты робіш для сябе, а важнасці таго, што ты робіш для іншых».

Як адзначае Бабарыка, Марына з’явілася ў ягоным лёсе ў той перыяд, калі ён быў засяроджаны перадусім на тым, каб «зрабіць сябе»: «Мне вельмі пашанцавала, што гэты этап быў вельмі кароткі. Мне трэба было ўжо пачынаць рабіць сям'ю, а не толькі сябе».

Марына і Віктар Бабарыкі. Архіўны здымак

Каментары13

  • Кр
    16.03.2026
    Тады ўвогуле б не змог пра Крым адказаць.
  • jy
    16.03.2026
    он скучает((((
  • Я
    16.03.2026
    Разумную жонку меў. Няўжо былая кар'ера Бабарыкі - гэта заслуга жонкі? Бо сам ён з яго раз'важаннямі выглядае, як дзіця!!!
    На што ён спадзяваўся, калі ішоў у прэзідэнты? Мы маем шмат прыкладаў, што ўсе кандзідаты, якія пайшлі "туда" без згоды "самі знаеце каго", прайшлі праз турму (2006,2010)!
    І пасля вызвалення вядзе сябе таксама "цікава"=> Са шрамамі на лбу гаворыць - "Ня ведаю, ці катавалі мяне!"
    Як гэта надзвычай "дзіцячыя" асоба змагла зарабіць столькі грошай? Гэта думка не дае мне спакою!
    Адкажыце мне, калі ласка, людзі добрыя!
    Ці ён гуляе нейкія "асобыя" гульні (як Шцірліц)?

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Russia Today правяла прапагандысцкі фестываль у Італіі5

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага20

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць