Свет55

Вучыч заявіў, што Харватыя, Албанія і Косава збіраюцца напасці на Сербію

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што Харватыя, Албанія і Рэспубліка Косава рыхтуюць напад на яго краіну. Ён спаслаўся на трохбаковую дэкларацыю аб супрацоўніцтве ў галіне абароны, падпісаную гэтымі дзяржавамі ў Тыране 18 сакавіка 2025 года. На думку Вучыча, гэты дакумент накіраваны на ўмацаванне вайсковых сувязяў і стварэнне альянсу супраць Сербіі, піша The Moscow Times.

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

Прэзідэнт Сербіі сцвярджае, што пералічаныя тры краіны чакаюць эскалацыі канфлікту паміж Расіяй і Еўропай, а таксама магчымай вялікай вайны на Блізкім Усходзе, каб дзейнічаць у «сусветным хаосе». Ён таксама заявіў, што Заграб апошнія паўтара года «спрабуе падарваць Сербію і ўмешвацца ў яе ўнутраныя справы».

Што тычыцца ўласных абарончых магчымасцяў, то Вучыч паведаміў, што Сербія валодае кітайскімі гіпергукавымі ракетамі класа «паветра—зямля» з дасяжнасцю да 400 км, назваўшы іх аднымі з самых сучасных сістэм узбраення. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Белград падтрымлівае добрыя адносіны з НАТА і прытрымліваецца палітыкі ваеннага нейтралітэту.

Раней, 7 сакавіка, прадстаўляючы нацыянальную стратэгію развіцця, Вучыч папярэджваў пра немінучасць новых і больш сур’ёзных ваенных канфліктаў у свеце. У кастрычніку 2025 года ён таксама адзначаў, што «ўсе рыхтуюцца да вайны, і пытанне толькі ў тым, да якога боку належыць кожны».

Каментары5

  • Tyr
    14.03.2026
    А сейчас артист вуячич вам чечётку от..ерачит.
  • Валетны
    14.03.2026
    Да, да, с чатырох направленій, сяйчас карту вам пакажу
  • м
    15.03.2026
    Барадзед, а Славенія?

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»3

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць