Грамадства77

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску

Больш за паўтара месяца блогер Арчык не публікуе відэа ў сваім тыктоку.

Тыктокер Арчык

На акаўнт тыктокера з нікам Арчык падпісана больш за 140 тысяч чалавек, а яго відэа набіраюць мільёны праглядаў. Пры гэтым кантэнт маладога мужчыны максімальна далёкі ад ідэальнай карцінкі, якую модна ствараць у сацсетках.

«Паспяховага поспеху» вы ў яго канале дакладна не пабачыце.

Большасць ролікаў беларус запісаў у звычайнай вясковай хаце, дзе, здаецца, час спыніўся мінімум паўстагоддзя таму: дываны на сценах, горы-падушкі з вышыўкай ды мэбля з СССР.

@archivveske #беларусь #деревенскаяжизнь ♬ оригинальный звук - Арчык

А размаўляе Арчык то на трасянцы, то чыста па-беларуску — і бачна, што гэта для тыктокера натуральна. Імаверна, ва ўсёй гэтай шчырасці і трэба шукаць сакрэт яго поспеху.

Апошняе відэа ў тыкток-акаўнце Арчыка апублікавана 8 лютага. Перад гэтым мужчына апублікаваў фота павесткі з паведамленнем аб тым, што яму неабходна з'явіцца ў вайсковы камісарыят Барысаўскага і Крупскага раёнаў для адбору на вайсковыя зборы.

Нагадаем: з 16 лютага пачаўся чарговы этап праверкі боегатоўнасці беларускага войска. У часці адпраўлялі і вайсковаабавязаных. Мінабароны паведамляла, што тэрмін працягласці гэтага віду збораў можа складаць да 60 сутак.

Каментары7

  • Гэта не трасянка
    24.03.2026
    Ён размаўляе на чыстай беларускай мове. Гэта мясцовая традыцыйная беларуская гаворка.
    Ніякая гэта не трасянка.
  • Неуловимый Джо
    24.03.2026
    На халеру гэты тыповы ляхтарат каму здаўся, яшчэ шукаць яго...
  • Аніводнага русізма
    24.03.2026
    Аніводнага русізма не пачуў у відэа з артыкула! Маўленне прыгожае, проста крыху па-іншаму некаторыя словы вымаўляе. Такая разнастайнасць - гэта нашае багацце!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць