Грамадства55

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц

На гэтую вакансію шукаюць чалавека з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Фота: Onliner.by

Кампанія «КПІ Девелопмент» шукае загадчыка вытворчасці, якому гатовыя плаціць ад 8 тыс. да 19 тыс. рублёў. Вакансія з’явілася ў базе даных службы занятасці Беларусі. ТАА «КПІ Девелопмент» кіруе ў Беларусі некалькімі гатэлямі міжнароднай сеткі Hilton: пяцізоркавым Waldorf Astoria Minsk і чатырохзоркавым The Basilian Minsk Curio Collection by Hilton, піша Office Life.

У аб’яве, у прыватнасці, пазначаны адрас Янкі Купалы, 27, дзе размешчаны люксавы гатэль Waldorf Astoria, які нядаўна адкрыўся.

На гэтую вакансію шукаюць чалавека з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Пры гэтым ад яго патрабуецца досвед у сферы грамадскага харчавання не менш за 10 гадоў, прычым у гатэлях узроўню «пяць зорак» — не менш за пяць гадоў. На гэтую пасаду гатовыя ўзяць чалавека, які працаваў у розных юрысдыкцыях, уключаючы краіны Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Сярод патрабаванняў таксама — прасунутае веданне англійскай і нямецкай моў.

Каментары5

  • павярні на 180 градусав
    30.03.2026
    Бедронка - наш компас земной, пратасевіча вазьміця! Ён і стучаць куда нада зможа дапалніцельна.
  • Быццам цуд
    30.03.2026
    Па сутнасці гэта кіраваць у іх атэлях рэстаранамі, таксама сняданакамі, банкетамі-фуршэтамі і абслугоўваннем ежай у нумарах. Магчыма яшчэ якая тэхніка, як пральні-шмальні.

    І за гэта 3 тыс. даляраў. Ну, можа 6, мы падумаем.
  • Бгг
    30.03.2026
    Быццам цуд, да вообще, зарплата огонь. Как у айтишника миддла. Ну, пусть ищут. С английским и немецким свободным.

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро28

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу7

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім27

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі14

Лукашэнка з чыноўнікамі адзначыў шампанскім дабудаваны кароўнік14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць