Грамадства88

«Яго ўласныя дзеці адпраўляліся ў ГДР». Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» пра тое, чаму яго не любіў Лукашэнка

Нават аздараўленне за мяжою Дзімы і Віці Лукашэнка не ўратавала Фонд «Дзецям Чарнобыля» ад знішчэння, бо любую незалежную ініцыятыву іх бацька ўспрымаў як «варожае вынюхванне».

Ірына Грушавая, Берлін, Германія, красавік 2026 года. Фота: lookby. media

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе пацярпелым людзям дапамагалі энтузіясты і валанцёры — і праз тры гады гэты рух ператварыўся ў фонд «Дзецям Чарнобыля», які сярод іншага вывозіў на аздараўленне за мяжу дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў. У яго вытокаў стаялі Генадзь і Ірына Грушавыя. Адзін з прадстаўнікоў АБСЕ назваў арганізацыю «праектам стагоддзя», але і савецкія, і беларускія ўлады гадамі пераследавалі яе супрацоўнікаў — нягледзячы на тое, што Генадзь і Аляксандр Лукашэнка былі калегамі ў парламенце.

Напярэдадні 40‑годдзя трагедыі на Чарнобыльскай АЭС «Люстэрка» паразмаўляла з Ірынай Грушавой. Сярод іншага тая распавяла, чаму Лукашэнка так не палюбіў ініцыятыву, што дапамагала пацярпелым дзецям, — у тым ліку яго ўласным.

Як згадвае Ірына, Аляксандр Лукашэнка і Генадзь Грушавы былі асабіста знаёмыя, разам засядалі ў парламенце.

— Было дзіўна, што ён раптам з такім непрыманнем стаў ставіцца да працы фонду, — разважае яна. — Таму што ў першыя гады дзеці са Шклова, [у тым ліку] яго ўласныя дзеці, Віктар і Дзмітрый, былі ў групах, якія адпраўляліся ў ГДР. Яны ездзілі па нашай праграме. Былі яго дзеці, былі дзеці Ціцянкова — у тую пару вельмі вядомая асоба (Іван Ціцянкоў, былы кіраўнік справамі. Пасля правядзення, але яшчэ да агучвання вынікаў рэферэндуму 1995 года па пытанні аб змене дзяржаўнай сімволікі падняўся на дах будынка Дома ўрада і зняў бел-чырвона-белы сцяг, які там жа парэзалі на кавалкі. — Заўвага рэд.).

То-бок Лукашэнка ведаў, што робіць фонд.

У дзейнасці ініцыятывы напрамую ўдзельнічаў і сябар Лукашэнкі Уладзімір Канаплёў (у 2004—2007 гадах старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. — Заўвага рэд.), дадае Грушавая. Так чыноўнік аднойчы асабіста суправаджаў групу дзяцей, якая ездзіла пад нямецкі Штутгарт.

— Там якраз і мая дачка была. Таму я добра ведаю, [што адбывалася] — яна мне распавядала, як ён цудоўна з дзецьмі абыходзіўся і быў вельмі шчаслівы з-за ўсяго, што мы робім. У нас, увогуле, да канца захаваліся нядрэнныя адносіны. То-бок ён таксама тады не разумеў такога непрымання з боку Лукашэнкі, — адзначае сузаснавальніца фонду.

Ірына і Генадзь для сябе тлумачылі стаўленне палітыка так: іх працу ён успрымаў як нешта, што ідзе насуперак савецкаму ладу жыцця. А сам Лукашэнка, лічыць суразмоўца, савецкі патрыёт, які ўсю сістэму Савецкага Саюза перанёс у Беларусь.

Генадзь Грушавы (у цэнтры) на трэцім кангрэсе «Свет пасля Чарнобыля», сакавік 1996 год. На мерапрыемстве прысутнічала 600 удзельнікаў з 48 краін. Фота: lookby.media

— Быў неабходны вобраз ворага, — канстатуе яна. — І хоць была перабудова, а да гэтага мірнае існаванне і канец халоднай вайны — здавалася б, усё ідзе да пацяплення… Але паколькі ў нашай рэспубліцы [савецкая] ідэалогія апынулася асабліва жывучай, то ў дзяржаўных элітах не хацелі прымаць перамены і з вялікай насцярожанасцю ставіліся да ўсяго, што ідзе з-за мяжы. Думалі: калі сюды прывозяць гуманітарную дапамогу — значыць, нешта хочуць вынюхаць.

Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» прыводзіць прыклад: калі адпраўлялі першую групу з Веткі ў Германію, у паездку запрасілі мам з дзецьмі, але ахвотных нечакана не аказалася. Тады Ірына стала даведвацца, што да чаго.

— Атрымала адказ: «Вось нам сказалі ў Міністэрстве адукацыі, што дзяцей будуць як паддоследных трусоў выкарыстоўваць». Я тады сказала: «Паслухайце, ну большымі паддоследнымі трусамі яны ўжо нідзе не будуць, як у сябе там», — узгадвае яна.

Ціск на фонд працягваўся практычна да канца існавання. У 1997‑м улады стварылі Дэпартамент па гуманітарнай дапамозе, каб узяць пад кантроль патокі гуманітаркі, а ў 2000‑м увялі ліцэнзаванне на гэтую дапамогу.

У 2005 годзе ініцыятыву выгналі з памяшкання ў сталічным Траецкім прадмесці, дзе яна знаходзілася з дня заснавання.

У 2008‑м і зусім былі ўведзены абмежаванні на паездкі для дзяцей за мяжу. Цяпер іх можна было адпраўляць толькі ў тыя краіны, з якімі Беларусь заключыла дамовы, што гарантуюць іх вяртанне. На аздараўленне за мяжу дазвалялася выязджаць дзецям толькі да 14 гадоў і не больш за тры разы ў адну і тую ж дзяржаву. У рэшце рэшт у 2012 годзе Генадзь Грушавы закрыў «Дзецям Чарнобыля».

Каментары8

  • Простая праўда
    26.04.2026
    Лукашэнка проста ненавідзіць беларусаў.
  • понятно
    26.04.2026
    Понятно, неспособность скотного двора лукашенко, скотного двора СССР, дать детям то, что мог дать частный фонд, вызывала лютую ненависть.
    На ненависти ко всему передовому, к тому, что имеет большие возможности и ведёт себя более человечно, чем скотный двор лукашенко, построено поведение лукашенко.....
    Почему так?, на это может ответить только психиатр, который лечит лукашенко.
  • Імя
    26.04.2026
    Простая праўда , вар'ят-бес лукашенко ненавідзе усіх

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць