Сёлетні сакавік стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі
Сакавік 2026 года быў самым цёплым і самым сухім за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Сярэднямесячная тэмпература паветра склала плюс 5,8 градуса, што на 5 градусаў вышэй за кліматычную норму. На большай частцы тэрыторыі былі пабітыя не толькі месячныя, але і сутачныя рэкорды цяпла.
Колькасць ападкаў за месяц склала 3,8 мм, або 10% месячнай нормы. У некаторых гарадах, у прыватнасці ў Жлобіне і Слаўгарадзе, ападкаў не адзначалася зусім.
Каментары