Грамадства

У беларускіх лясах ужо пайшлі першыя смаржкі

У некаторых мясцінах Беларусі ўжо збіраюць першыя вясновыя грыбы з «сотавай» шапкай і арэхавым смакам. Па ўсіх правілах яны павінны былі з'явіцца бліжэй да сярэдзіны красавіка, але анамальна цёплае надвор'е ў сакавіку паскорыла працэс і прыгажуны ўжо вылезлі з-пад зямлі, заўважыла Tochka.by.

Скрыншот з відэа

Збіраюць кашамі

У сацсетках падпісчыкі актыўна дзеляцца першымі «ўловамі». Асабліва ўразіла знаходка карыстальніцы TikTok nadezhda_khilchuk. Грыбы яны збірала 29 сакавіка ў Жабінкаўскім раёне.

«Сезон вясновых грыбоў абвяшчаю адкрытым. Вось такі невялікі кошык смаржковай шапачкі мне ўдалося сабраць сёння», — сказала яна ў відэа.

@nadezhda_khilchuk #грибы2026 #грибанутаяя #жабинка #брестскаяобласть ♬ оригинальный звук - ГРИБАНУТАЯ

І хоць аўтарка сціпла назвала здабычу «невялікай», выглядае яна вельмі нават салідна, асабліва для канца сакавіка.

Што гэта за грыбы

У каментарыях многія здзівіліся: маўляў, што гэта наогул за грыбы такія? Аўтарка патлумачыла, што гаворка ідзе пра смаржковую шапачку — умоўна-ядомы грыб. Гэта значыць, перад тым як есці, яго абавязкова трэба добра прыгатаваць.

Дарэчы, смаржковая шапачка — гэта свайго роду прадвеснік грыбнога сезона. Яна з'яўляецца першай і амаль заўсёды сігналізуе: хутка пойдуць і сапраўдныя смаржкі. Звычайна розніца складае каля двух тыдняў, таму яе з'яўленне — дакладны знак, што масавы рост грыбоў ужо не за гарамі.

Смаржкі ўжо таксама ёсць

Але самае нечаканае — у Беларусі ўжо з'явіліся і першыя сапраўдныя смаржкі. Прычым не на поўдні, а ў Мінскай вобласці. Знайшоў іх вядомы грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч. У сваім Instagram ён паказаў зусім маленечкія грыбы — яны літаральна толькі што вылезлі з зямлі.

«Калі не ведаць, куды глядзець, знайсці немагчыма», — адзначыў ён.

Паводле слоў грыбніка, ранняму з'яўленню смаржкоў мы абавязаныя ідэальным умовам надвор'я. Калі на Міншчыне ўсталявалася тэмпература +15°C удзень і +5°C уначы, ён адразу зразумеў, што працэс пойдзе. Бо менавіта такую тэмпературу выстаўляюць на пульце кіравання кітайцы, якія вырошчваюць смаржкі на фермах.

Ёсць надзея на добры сезон

Як расказаў Аляксандр Гарбацэвіч, па смаржкі ён паехаў на ўжо знаёмае месца — туды, дзе знаходзіў іх летась. І быў прыемна здзіўлены: на той жа палянцы ён заўважыў нават больш узыходаў, чым раней.

Паводле яго слоў, сёлета грыбоў ад пачатку больш, чым звычайна. А гэта ўжо сур'ёзны сігнал: сезон можа атрымацца асабліва ўдалым. Тым больш што зіма была снежнай, а гэта якраз тое, што трэба для добрага грыбнога ўраджаю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты14

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі7

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты14

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць