Здароўе

Даказана: аптымісты жывуць даўжэй. Расказваем, як «пракачаць» аптымізм

Далай-лама казаў: «Калі вы сустракаеце цяжкасці з аптымізмам і надзеяй, вы пазбягаеце яшчэ большых цяжкасцей». Навукоўцы дадаюць — такім чынам вы яшчэ і можаце падоўжыць уласнае жыццё.

Фота: pixabay.com

У выданні Journal of the American Geriatrics Society апублікавалі працу, якая пралівае святло на гэты механізм. У прадстаўленым даследаванні ўдзельнічалі каля 160 тысяч жанчын розных рас і з розным жыццёвым вопытам, і праца паказала: высокі ўзровень аптымізму звязваюць з даўжэйшай працягласцю жыцця і з большымі шанцамі перасягнуць лічбу ў 90 гадоў, піша CNN.

Элементы здаровага ладу жыцця таксама ўплываюць на яго працягласць, але ж не так моцна.

Здаровае харчаванне, высокі ўзровень фізічнай актыўнасці, адсутнасць лішняй вагі і звычкі паліць, умеранае ўжыванне алкаголю — усе гэтыя рэчы таксама падаўжаюць жыццё, але аптымізм робіць гэта больш чым у чатыры разы эфектыўнейшым за ўсе гэтыя звычкі.

Гэта не першы выпадак, калі навука сведчыць пра сувязь аптымізму і доўгажыхарства. У 2019 годзе вучоныя высветлілі, што людзі, схільныя да станоўчага мыслення, жывуць у сярэднім на 11-15% даўжэй, чым песімісты — часам нават да 85 гадоў. Ранейшыя працы паказалі, што аптымісты больш схільныя прытрымлівацца здаровай дыеты і мець адэкватны ўзровень фізічнай нагрузкі, у іх больш здаровыя сэрца, лёгкія і імунная сістэма.

Аптымізм не азначае, што чалавек ігнаруе стрэсавыя сітуацыі.

Калі здараецца нешта дрэннае, аптымісты проста з меншай верагоднасцю будуць у гэтым вінаваціць сябе і часцей будуць успрымаць праблему як нешта часовае ці нават станоўчае.

Таксама аптымісты лічаць, што яны кантралююць свой лёс і могуць стварыць магчымасці для таго, каб у будучым з імі здарылася нешта добрае.

Вывучэнне блізнят паказала, што наша здольнасць да аптымізму толькі на чвэрць залежыць ад генаў. У астатнім тое, як мы рэагуем на праблемы, — гэта наша заслуга.

На шчасце, аптымізму можна навучыцца.

Адзін з варыянтаў, як гэта зрабіць — уявіць сябе ў такой будучыні, дзе вы дасягнулі ўсяго, чаго жадалі, і дзе вырашаныя ўсе вашы праблемы.

Проста запішыце на працягу 15 хвілін усе вашы дасягненні ў такой будучыні, нібыта яны ўжо здарыліся, і потым на працягу 5 хвілін уяўляйце, як гэта — жыць у такой рэальнасці.

Эксперты кажуць, што калі рабіць такое практыкаванне кожны дзень, яно можа істотна палепшыць вашу здольнасць мысліць станоўча.

Іншыя варыянты — кожны дзень запісваць усё добрае, што з вамі здарылася, ці тыя рэчы, за якія вы сёння ўдзячныя.

Аптымізм падобны да фітнэсу: трэба практыкаваць яго рэгулярна, каб заставацца ў добрай форме. Больш доўгае і шчаслівае жыццё гэтага вартае.

«Хто ведае, навошта жыць, можа вытрымаць любое як». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як выжыць у турме

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць