Меркаванні3030

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі

Беларусы адрэагавалі на гэты пост вельмі эмацыйна.

Ганна Бонд. Скрыншот з яе інстаграма

«Выццё стаяла з балот, што накрылі архітэктурнае бюро. Па традыцыі Трэдс выў два дні, потым усе забыліся. Паглядзела рэпартаж — сумы ўражваюць. Пытанне падатковае. Хацела б я даведацца, а як там у іх за мяжой вы**ваюць за такія схемы? Яшчэ шкада, што ютуб прыбілі. Пакуль знайшла, дзе паглядзець навіны ў запісе, ажно спацела», — пракаментавала Ганна Бонд (Бандарчук) у сацсетцы Threads цікаўнасць сілавікоў да архітэктурнай студыі ZROBIM architects.

Крытычныя водгукі сабралі нашмат больш лайкаў, чым пост блогеркі. Больш за тое, многія водгукі былі вельмі рэзкія.

Адзін з каментатараў выказаў меркаванне, што такім чынам блогерка спрабуе прадэманстраваць лаяльнасць уладам, каб вярнуць сабе права працаваць на карпаратывах.

«Вылізваем сабе прабачэнне?))) І як? Ёсць вынікі? Дазваляюць весці карпаратывы? Ці пакуль не?» — іранізуюць у каментарах.

Іншы каментатар адзначае, што «Ганна ідэалагічна адкалібраваная і гатовая да працы на дзяржаўным ТБ».

«У студыю яе, побач з Азаронкам. Запал ужо адпаведны», — пішуць пад пастом.

Не абышлося і без заклікаў да сумлення: «Ці можна, бл**ь, захаваць рэшткі сумлення? Ты ж ведаеш, за што іх разграмілі і як гэта ў РБ робіцца».

Гучаць і пацанска-філасофскія сентэнцыі: «Чалавека, які згаджаецца, каб яго абасцалі замест пабіцця, і паб'юць, і абасцуць».

У падтрымку меркавання Ганны Бандарчук не выказаўся ні адзін чалавек.

Каментары30

  • Ёсік
    17.04.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Ёсік
    17.04.2026
    Вельмі мала засталося годных людзей. Не разумею, навошта ёй нешта пісаць, падтрымліваць да яе цікавасьць. Хай бондарава з грузьдзевымі ёй пішуць.
  • Мда
    17.04.2026
    А ведь её даже никто за язык не тянул. Остальные «нормализованные» отмолчались. Позорище.

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць