Грамадства2727

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі

Адна з беларускіх карыстальніц Threads апісала няпростую жыццёвую сітуацыю, у якой апынулася, і спытала, ці не жадае хтосьці пажыць з ёй разам «бостанскім шлюбам». Прапанова выклікала бурнае абмеркаванне, заўважыла выданне «МогилевОнлайн».

Фота ілюстрацыйнае

«Мая сітуацыя: 30 гадоў, ёсць дзіця (у гэтым годзе ў школу). Разводжуся. Таксама хачу памяняць працу, шукаю новую (да гэтага працавала на сябе, але зараз няма рэсурсу на сваю спецыяльнасць). Калі вы шукаеце такі ж варыянт, напішыце ў асабістыя паведамленні», — напісала беларуска.

Нечакана гэтая галінка абмеркаванняў стала віруснай, сабрала за некалькі дзён больш за 200 каментарыяў і амаль паўтары тысячы лайкаў, стаўшы сведчаннем сапраўднай жаночай салідарнасці.

У каментарыях некаторыя беларускі прызналіся, што мелі досвед «бостанскага шлюбу» і нават назвалі яго «найлепшымі гадамі жыцця», іншыя заявілі, што ўжо ў ім знаходзяцца, а трэція сказалі, што таксама гатовыя разгледзець варыянт сумеснага жыцця з жанчынай, каб весці быт, гадаваць дзяцей, дзяліць выдаткі і проста падтрымліваць адна адну без якой-небудзь рамантычнай падкладкі.

«Толькі ўчора пра гэта размаўляла са знаёмай…» — прызналася адна беларуска.

«Чаму мне хочацца ўвязацца ў гэта?)) Саша, 30 гадоў, ёсць дачка — 6‑ы клас», — напісала іншая дзяўчына.

«Жанчыны, я вас абажаю. Я шмат гадоў казала, што дзвюм жанчынам з падобнымі поглядамі ўжыцца лягчэй і камфортней», — яшчэ адзін каментарый пад постам.

Тэрмін «бостанскі шлюб» узнік яшчэ ў канцы XIX стагоддзя ў амерыканскай Новай Англіі. Тады адукаваныя і самастойныя жанчыны сталі жыць разам, каб захаваць свабоду і прафесію, не зводзячы жыццё да замужжа.

Сам выраз замацаваўся пасля рамана Генры Джэймса «Бостанцы» (1886), а сёння набывае другое жыццё. Так называюць сумеснае жыццё дзвюх жанчын без рамантыкі — дзеля быту, выдаткаў і ўзаемнай апоры.

Каментары27

  • Андрэйка Бірпікаў
    17.04.2026
    А ці можна хоць раз на гэтых старонках пра нармальных людзей пачытаць? То нейкія швэдскія фарматы, то зараз бостанскія, то, напэўна, хутка будуць паўночна-карэйскія.
    Чаму вас так цягне на вычварэнства гэнае маргінальнае ўвесь час?
  • Ёсік
    17.04.2026
    А калі мужчыны так будуць жыць, іх палічаць геямі? Ці ў мужчын не атрымаецца, бо 75% зь іх па прыродзе сваёй жывуць пад жонкіным абцасам, але ніколі з гэтым не пагаджаюцца.
  • Аналитик
    17.04.2026
    Ну в Беларуси и России это чревато посадками, если сажают за лайки, то наивно полагать, что в этом органы не увидят запрещённой по закону стран пропаганды.
    Странно, что вообще это пишут.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць