Літаратура22

«Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец выдалі па-літоўску

Аповесць Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» выйшла на літоўскай мове ў перакладзе Юргіты Яспаніце.

У 2024 годзе ўрывак з аповесці быў апублікаваны ў літоўскім літаратурным часопісе «Metai». Цяпер літоўскія чытачы могуць прачытаць цалкам кнігу беларускай пісьменніцы, лаўрэаткі прэміі Гедройця, піша «Будзьма»

Вось што піша ў анатацыі да літоўскамоўнага выдання перакладчык, паэт і літаратурны крытык Марыус Бурокас: «Як змясціць у крыху больш за сто старонках сто гадоў гісторыі, дзевяць грамадскіх ладаў, духаў лясоў і балот, вядзьмарства, змену пакаленняў і канфлікты, прымірэнне з самім сабой? Аўтарка змешвае галавакружны чорны гумар і магічны рэалізм, дыялекты і новую мову, гісторыю і міфалогію і падае гэта нам. Неверагодна ёмістая, захапляльная кніга».

Вокладку да выдання намаляваў Максім Осіпаў.

Апроч літоўскай, аповесць «Па што ідзеш, воўча?» ужо перакладзена на нямецкую, чэшскую, нарвежскую, польскую мовы.

Набыць кнігу можна па спасылцы або на кніжным кірмашы Vilniaus knygų mugė.

Каментары2

  • Алесь
    06.02.2026
    Цікавая кніга
  • Настаўнік
    06.02.2026
    Тым, хто не здолеў скончыць школу. Чытаем вікіпедыю:
    Гістарычныя назвы:

    Беларуская (белорусский язык[12], бѣлороccийский язык[14][15]): зрэдку ўжывалася ў колішняй Маскоўскай дзяржаве; У прыватнасьці, у Маскоўскай дзяржаве выкарыстоўвалі тэрмін «беларускае пісьмо»

    Літоўская (литовский язык, Litauwica lingua[7] ды іншыя): шмат спасылак у Маскоўскай дзяржаве і Ўкраіне (кіеўскія прафэсары, Кліменці Зіноўіў), а таксама ў Сігізмунда Гербэрштайна (першая палова XVI ст.), Пятра Статорыюса-Стоенскага (другая палова XVI ст.), Лаўрэнція Зізанія (канец XVI ст.)[7], Памвы Бярынды (XVII ст.), Даніэля Крмана і Ўдальрыка Радзівіла (XVIII ст.)[24]
    .... Мяркуецца, што пазьней тэрмін зьведваў насоўваньне на ўсход: акты канца XIV ст. акрэсьліваюць мяжу Літвы на захад ад Менску, але ўжо пад канец першай паловы XV ст. як «Літва» і «Русь» выразна процістаўляюцца Менск і Барысаў[28]. Тады ж паўстаюць крыніцы, дзе «літоўская» мова адрозьніваецца ад «славянскай»[29], іншыя аўтары ўжо з канца XIV ст. дзе-нідзе блытаюць паняцьці «літоўскай» і «славянскай» моваў, «Літвы» і «Русі»[30].

    Руская (рускïй езыкъ і да т. п.): называлася так сучасьнікамі, у асноўным з Заходняй Эўропе. З пачатку XVI ст. тэрмін рускïй языкъ абрысоўваецца ў якасьці саманазвы мовы, поруч зь якім ужываліся радзей таксама простый языкъ, простая молва, простый дïѧлектъ, руский дïѧлектъ, руская мова (то бок такім парадкам назва цесна ўзаемадзейнічала з ужываньнем азначэньня простая, пра што гл. далей).

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць