Раней можна было атрымаць альбо крымінальную адказнасць за гібель жывёлы — альбо нічога.

У Беларусі ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі і, асобна, за іх выкідванне. Да гэтага падобныя дзеянні маглі падпадаць толькі пад крымінальны артыкул — і то ў выпадках, калі яны прыводзілі да гібелі або калецтва жывёлы.
Раней дзейнічаў толькі артыкул 339¹ Крымінальнага кодэкса, які прадугледжваў пакаранне за жорсткае абыходжанне з жывёлай, калі гэта прывяло да яе смерці або калецтва. За гэта маглі прызначыць арышт або хімію да двух гадоў, а пры паўторнасці або групавых дзеяннях — да чатырох гадоў хіміі ці калоніі.
Цяпер жа ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях уводзіцца артыкул 19.14, які ахоплівае больш шырокае кола сітуацый:
— за жорсткае абыходжанне з жывёлай без наступстваў у выглядзе гібелі або калецтва прадугледжаны штраф да 15 базавых велічынь (сёння базавая — 45 рублёў).
— за выкідванне жывёлы — штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.
— за жорсткае абыходжанне, якое выражаецца ў катаванні або прывяло да гібелі ці калецтва, — штраф ад 20 да 30 базавых, або грамадскія работы, або арышт да 15 сутак.
Што такое «выкідванне жывёлы»? Гэта фактычнае пакіданне гадаванца, а таксама непадача заявы аб знікненні зарэгістраванай жывёлы цягам трох дзён.
Такім чынам, улады фактычна запаўняюць прамежак паміж адсутнасцю адказнасці і крымінальным пераследам — і ўпершыню ўводзяць асобнае пакаранне за сам факт выкідвання хатніх жывёл.
Новая норма запрацуе праз два месяцы.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары
Кошачьи и собачьи приюты создавать надо как за Бугом... И государство обязано помочь, а не спаивать Беларусов и тратить деньги на войну в Украине.
- Свойскія жывёлы — гэта віды, якія былі прыручаны чалавекам шмат стагоддзяў таму і жывуць з ім на працягу многіх пакаленняў. Яны прыносяць практычную карысць (харчаванне, сыравіна, дапамога ў працы). Да іх адносяцца каровы, коні, авечкі, свінні, а таксама куры ці гусі. Як адзначае рэсурс Vallalar.Net, такіх жывёл неабходна карміць і даглядаць для забеспячэння патрэб гаспадаркі.
- Хатнія жывёлы (або хатнія гадаванцы) — гэта жывёлы, якія жывуць непасрэдна ў памяшканні з чалавекам (кватэры ці хаце) пераважна для задавальнення, кампаніі або эмацыйнай падтрымкі. Сюды адносяць катоў, сабак, папугаяў, хамякоў і дэкаратыўных рыб.