Грамадства1212

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Нядаўна «Наша Ніва» апублікавала абноўлены чорны спіс артыстаў, чые песні забаронена выконваць у Беларусі. Пасля публікацыі мінскім установам далі дазвол на хіты некаторых рок-гуртоў.

Віктар Цой на кінафестывалі папулярных жанраў «Залаты Дзюк», 1988 год. Галіна Кміт / РІА «Навіны»

У сакавіку ў наша распараджэнне трапіў свежы спіс са 179 пазіцый забароненых выканаўцаў. Чыноўнікі ўнеслі туды не толькі ўкраінскіх зорак і праціўнікаў пуцінскага рэжыму, але і заўзятых Z-патрыётаў. Пасля таго, як гэтая інфармацыя разляцелася, ідэолагі, падобна, вырашылі перагледзець свае ж забароны.

Як стала вядома «Нашай Ніве», цяпер у караоке-клубах зноў можна легальна спяваць песні гурта «Звери» і поп-рокавага гурта «Градусы». Абодва гурты актыўна гастралююць на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Яшчэ адно паслабленне тычыцца культавага гурта «Кіно». Песні Віктара Цоя таксама дазволілі вярнуць у караоке, але з адной прынцыповай умовай.

Спяваць песню «Перемен», якая была адным з гімнаў пратэстаў 2020-га, усё яшчэ строга забаронена.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Aлесь Загорскі
    04.05.2026
    Біясмеццевае чынавества вырашае што слухаць? Пацалуйце сваю лукашнявую п...лу з Лександрыі ў сраку. Мы ведаем, што нам слухаць.

    [Зрэдагавана]
  • Interпал
    04.05.2026
    >песні гурта «Зверы» --- нікол не існавала такога гурта,
    і слова такога таксамя няма
    і гурта "ЗВЯРЫ" - таксама не было (калі што)!
  • Indrid Cold
    04.05.2026
    Дагэтуль памятаю твар таго чыноўніка з іспалкома, які кінуўся выключаць "Перамен" калі ДіДжэі яе ўключылі.
    "Высарвалі мерапрыемства" ледзь не плачучы крычаў ён. Асалода

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко54

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

У Акадэміі навук пачалі рабіць з дацкай чырвонай каровы беларускую12

Беларусь хоча забраць журналістку Іну Кардаш, якую ва Украіне вінавацяць у шпіянажы на КДБ9

Мінчан просяць тры дні не хадзіць на папулярныя пляжы

Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіва Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць