Свет

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

Паведамляецца, што танкер нібыта загарэўся пасля атакі іранскага беспілотніка. 

Фота з сацсетак

Інцыдэнт адбыўся ў нафтапрамысловай зоне Фуджэйра, за 36 міляў ад Дубая.

«Кампетэнтныя органы эмірата Фуджэйра пацвердзілі ўзнікненне буйнога пажару ў раёне Фуджэйрскай нафтавай прамысловай зоны (FOIZ), выкліканага ўдарам беспілотніка, які прыляцеў з Ірана. Сілы грамадзянскай абароны Фуджэйры неадкладна прыступілі да ліквідацыі наступстваў інцыдэнту», — гаворыцца ў паведамленні мясцовых улад у Х.

Судна належыць Паўднёвай Карэі.

У раёне Абу-Дабі і порта Дубая спрацавалі сігналы паветранай трывогі. Паведамляецца пра актывацыю сістэм супрацьпаветранай абароны, а аэрапорты папярэдзілі пра магчымыя збоі і адмены рэйсаў.

Па непацверджанай інфармацыі, Іран нібыта працягвае ракетныя атакі пасля таго, як узброеныя сілы ААЭ перахапілі чатыры ракеты. Паведамляецца таксама, што каля ўзбярэжжа краіны былі атакаваныя не адзін, а некалькі танкераў, а ў сацыяльных сетках з’явіліся фота нібыта наступстваў гэтых удараў.

Новы віток узброенага канфлікту адбыўся пасля спробаў флоту ЗША наблізіцца да Армузскага праліва. Паводле паведамленняў іранскага боку, Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі заявіў, што нібыта атакаваў амерыканскі дэсантны карабель «Канбера» ракетамі каля вострава Джаск. Улады ЗША гэта катэгарычна адмаўляюць і кажуць, што карабель не быў пашкоджаны.

Пасля гэтых паведамленняў ЗША нібыта ўзмацнілі сваю вайсковую прысутнасць у рэгіёне: туды перакідваюцца дадатковыя сілы і тэхніка, а ў паветры фіксуюцца амерыканскія разведвальныя самалёты.

Таксама амерыканскае выданне Axios паведаміла, што вайскоўцам ЗША маглі даць дазвол дзейнічаць супраць іранскіх сіл, калі тыя ствараюць пагрозу суднам у Армузскім праліве.

Каментары

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць