На папулярную гомельскую радыёвядучую напісалі данос, яна вырашыла не вяртацца з Літвы
Музыкант, педагог, стваральніца аўтарскіх праектаў Джэма Брайт вымушана пакінула Беларусь. Пра гэта яна сама адкрыта расказала на сваёй старонцы ў сацсетках, піша «Флагшток».

Джэма Брайт (Мелікджанян) была адной з заснавальніц гомельскага гарадскога радыё 107,4 FM (падпарадкоўваецца гарвыканкаму), шмат гадоў была яго вядучай, таксама адкрыла тэлепраект, а затым пачала займацца шматлікімі аўтарскімі сацыяльнымі праектамі.
Пра яе пісала нават галоўнае дзяржаўнае выданне — «СБ. Беларусь сёння», называючы Джэму Брайт «адной з найярчэйшых персон» у жыцці Гомеля.
У гэтай жа публікацыі за 2020 год яна прызнавалася: «Я пастаянна чую, што нелагічна, маючы еўрапейскае грамадзянства, заставацца ў Гомелі. Ведаеце, я была ў многіх краінах, мне ўсюды было добра, але жыць мне падабаецца ў Гомелі. Тут я сустракаю важных для мяне людзей, тут я шмат чаго раблю, у мяне проста няма часу адсюль з’язджаць!»

Але ў апошні час Джэма Брайт жыла ў Вільні, дзе яна нарадзілася і вырасла, а 4 мая напісала, што больш не можа вярнуцца ў Беларусь — паўгода таму яна выехала, бо на яе напісалі некалькі даносаў.
Як адзначыла Джэма, цяпер яна даведалася, што найбліжэйшыя пяць гадоў, а то і больш, не зможа прыехаць.
Верагодна, гэта азначае, што ў дачыненні да яе заведзена крымінальная справа па палітычна матываваным абвінавачанні: у выпадку вяртання ў Беларусь яна будзе арыштаваная.
Іншых падрабязнасцей Джэма пакуль не паведаміла.
Цяпер яна займаецца тым, што вядзе курс навучання літоўскай мове для рускамоўных: адкрытыя ўрокі для пачаткоўцаў. Яе праект бясплатны і існуе толькі на данаты.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары
Ўсё можа быць але гэта зручна павярнуцца у Летуву пад шыльдай " пераслед" .Ні пытаннеў нічога і увага дапамога
А МИД лукашенко показывает фигу Армении от имени русского мира России.