У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»
У Маскве ў кватэры ў прэстыжным Доме на набярэжнай сваякі раніцай 4 мая знайшлі мёртвым 87‑гадовага генерал-палкоўніка Станіслава Пятрова, які зрабіў вайсковую кар'еру яшчэ ў савецкія часы. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра самагубства, піша «Московский комсомолец».

Цела Пятрова знайшлі на кухні сядзячым на крэсле. Побач з ім ляжаў пісталет. Вядома, што ў апошнія гады генерал цяжка хварэў.
Станіслаў Пятроў лічыўся адным з заснавальнікаў войскаў хімічнай абароны ў СССР і служыў у гэтай сістэме з канца 1950‑х гадоў. Таксама ён удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У апошнія гады існавання СССР ён займаў пасаду камандуючага войскаў хімабароны СССР, а пасля распаду Саюза стаў першым кіраўніком войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Расіі. Пазней працягваў працу ў вайсковых навуковых установах і займаўся рэдакцыйнай дзейнасцю ў спецыялізаваным часопісе.
Сярод іншага Пятроў працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам 27‑га навуковага цэнтра імя Зялінскага Міністэрства абароны Расіі. У афіцыйных біяграфіях не пазначаецца дакладны перыяд яго працы на гэтай пасадзе, аднак у злітых даных сцвярджаецца, што ён мог працаваць у гэтым цэнтры ў розныя перыяды з 2005 па 2011 год і з 2014 года як мінімум да сярэдзіны 2025 года. Таксама адзначаецца, што ў 2011—2013 гадах ён нібыта працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым выпрабавальным інстытуце Мінабароны (33 ЦНДВІ).
Як паведамляе выданне «Агенцтва», гэтыя дзве навуковыя структуры ў мінулым былі звязаныя з распрацоўкамі ў галіне хімічнай зброі і даследаваннямі атрутных рэчываў, у тым ліку і сумнавядомага «Навічка». У прыватнасці, іх у розных публікацыях звязваюць з расследаваннямі палітычных атручванняў у Еўропе і Расіі (у тым ліку Скрыпалёў і Навальнага).
На фоне ўкраінскіх паветраных атак Пуцін памяняў камандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі
Пуцін баіцца замаху і перавароту, паміж сілавікамі нарастае барацьба — разведка
Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі
У Хабараўскім краі адбыўся замах на генерала, які камандаваў разнёю ў Бучы
Каментары