Свет

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»

У Краснаярскім краі Расіі дзве дэпутаткі мясцовага савета ад партыі «Адзіная Расія» падазраюцца ў фіктыўных шлюбах з мужчынамі, якіх падманам схілілі падпісаць кантракты з Міністэрствам абароны і адправілі ваяваць супраць Украіны. Паводле следства, такім чынам жанчыны разлічвалі атрымаць дзяржаўныя выплаты за заключэнне кантрактаў і пасля гібелі вайскоўцаў, піша The Moscow Times.

Фота: zapad24.ru

Як паведаміла мясцовае выданне «Запад 24», гаворка ідзе пра 41‑гадовую Ірыну Бязмен і 64‑гадовую Галіну Калімуліну, якія прадстаўляюць партыю «Адзіная Расія» ў Шарыпаўскім акруговым савеце. Следчы камітэт Расіі раней паведаміў пра затрыманне ў Шарыпаве пяці чалавек, якіх падазраюць у махлярстве з выплатамі вайскоўцам. Паводле следства, удзельнікі групы прымусілі двух мужчын заключыць кантракты з Мінабароны, пасля чаго дзве жанчыны ўступілі з імі ў фіктыўныя шлюбы.

У выніку ўдзельнікі схемы атрымалі амаль сем мільёнаў рублёў (каля 86 тысяч даляраў). Схема прадугледжвала прысваенне аднаразовай выплаты вайскоўцу сумай 1,8 мільёна рублёў (каля 22 тысяч даляраў), а таксама дапамогі пасля яго гібелі — больш за пяць мільёнаў (каля 61,5 тысяч даляраў).

Журналісты высветлілі, што Калімуліна, паводле звестак выдання, была ініцыятаркай схемы і прыцягнула да яе Бязмен. Падазрэнні адносна апошняй узніклі пасля публікацыі фатаграфіі з ЗАГСа, дзе яна была разам з мужчынам — удзельнікам вайны супраць Украіны, і пасведчаннем аб шлюбе.

У профілі Калімулінай у сацыяльнай сетцы «УКантакце» пазначана, што яна замужам, а таксама размешчана шмат публікацый у падтрымку вайны.

Калімуліна была абраная ў Краснаярскі краёвы парламент па аднамандатнай акрузе № 11. Яна таксама ўзначальвае грамадскі савет пры мясцовым аддзяленні паліцыі і займае пасаду выканаўчага сакратара рэгіянальнага аддзялення «Адзінай Расіі». Пасля з'яўлення інфармацыі пра справу яе прозвішча выдалілі са старонкі партыйнага камітэта. Бязмен прадстаўляе акругу № 10. Яна вядомая ў рэгіёне і як дэпутат, і як «крэатыўны фатограф», а яе мужа «часта бачылі каля храма на паперці або з мятлой, калі ён прыбіраў двор царквы».

Паводле Следчага камітэта, падазраваным ад 32 да 64 гадоў. Ім інкрымінуюць махлярства, учыненае арганізаванай групай, а таксама замах на махлярства ў асабліва буйным памеры пры атрыманні выплат. Дамоўленасць пра злачынную схему была дасягнутая ў кастрычніку 2025 года. Каб схіліць мужчын падпісаць кантракты на ўдзел у вайне, ім паабяцалі пасля заканчэння службы перадаць ва ўласнасць жыллё.

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка5

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў6

З Мінска і Пінска на ўвесь свет: як сям’я Бэнэнсанаў-Саламон змяніла бізнес, дабрачыннасць і праваабарончы рух

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?10

Акцёра Дэпардзьё і пісьменніка Уэльбека абвінавачвае ў сэксуальным гвалце акцёрка з фільма «Спа»3

Падчас смяротнага пакарання ў Тэхасе, якое доўжылася больш за гадзіну, асуджаны крычаў ад болю6

Беларусы масава шукаюць у Google «ваеннаабавязаны». У чым прычына?

Расія атакавала балістычнымі ракетамі цэнтр Крывога Рога: загінулі фельчарка і дзіця, 58 чалавек параненыя1

Жанчыны пад Маладзечнам стварылі падпольную каталіцкую грамаду — і перажылі СССР8

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка5

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць