Вайна

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

Увечары 21 лістапада ў Калінінградзе і вобласці ўпершыню прагучалі сірэны паветранай трывогі. Губернатар рэгіёна Аляксей Бяспрозванных паведаміў, што ў Нёманскім раёне на паўночным усходзе вобласці спрацавала сістэма апавяшчэння пра пагрозу беспілотнікаў. Прычынай стаў падазроны аб’ект, які нібыта з’явіўся з боку Літвы.

Марскі порт Балтыйска. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Па словах калінінградскага губернатара, спецыялісты праверылі інфармацыю, але ніякай пагрозы не выявілі.

Пра тое, ці абвяшчалася беспілотная небяспека ў іншых раёнах вобласці, Бяспрозванных не паведамляў. Аднак відавочцы публікавалі відэазапісы працы расійскай супрацьпаветранай абароны над Балтыйскам на захадзе Калінінградскай вобласці. Публікавалі і фота нібыта пажару у порце Балтыйска, але пасля аказалася, што яны фэйкавыя. 

Калінінградскі аэрапорт Храброва на некаторы час абмяжоўваў прыём і адпраўку рэйса.

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што краіна не мае дачынення да атакі беспілотнікаў на Калінінградскую вобласць Расіі і не давала дазволу на выкарыстанне сваёй паветранай прасторы для ўдараў па расійскай тэрыторыі.

Такім чынам ён зняпраўдзіў паведамленні, якія распаўсюджваліся ў сацыяльных сетках і сцвярджалі, што Літва ўдзельнічала ў атацы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас смяротнага пакарання ў Тэхасе, якое доўжылася больш за гадзіну, асуджаны крычаў ад болю6

Беларусы масава шукаюць у Google «ваеннаабавязаны». У чым прычына?

Расія атакавала балістычнымі ракетамі цэнтр Крывога Рога: загінулі фельчарка і дзіця, 58 чалавек параненыя1

Жанчыны пад Маладзечнам стварылі падпольную каталіцкую грамаду — і перажылі СССР7

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць