Грамадства22

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі

Самай небяспечнай махлярскай схемай у Беларусі па аб'ёме фінансавых страт, нанесеных грамадзянам, з'яўляецца «дэклараванне грашовых сродкаў і ўдзел у спецаперацыі». На яе прыпадае 53% ад агульнай сумы стратаў у 2025 годзе, або каля 29 мільёнаў рублёў. Пра гэта ў свежым выпуску «Банкаўскага весніка» расказаў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Як правіла, у гэтым выпадку махляры прадстаўляюцца супрацоўнікамі сілавых структур і гавораць, што ў дачыненні да чалавека праводзіцца праверка з-за ўдзелу ў падазроных аперацыях. Яму пагражаюць ператрусам і патрабуюць «задэклараваць» усе наяўныя грошы, змясціўшы іх на «бяспечны» рахунак.

На другім месцы па суме нанесеных страт (22%, або амаль 12 мільёнаў рублёў) — «інвеставанне». У гэтым выпадку ахвяры прапануюць выгадна ўкласціся ў акцыі беларускіх і замежных кампаній або крыптавалюту.

Замыкае топ-3 самая простая схема — продаж няісных тавараў і паслуг (17% ад сумы стратаў, або больш за 9 мільёнаў рублёў). Прыкмета такога махлярства — значна ніжэйшыя цэны, чым у сярэднім па рынку.

Паводле даных Нацбанка, 32% сродкаў, якія ўдалося выцягнуць з грамадзян, зламыснікі выводзяць «безналам» за мяжу, 28% — праз крыптавалютныя пляцоўкі і казіно, 21,5% — пераводзяць у наяўныя ў Беларусі і за мяжой, а 12,7% — трацяць на тавары і паслугі ўнутры краіны.

Раней у Банкаўскім працэсінгавым цэнтры расказалі, што ў 2025 годзе колькасць паспяховых махлярскіх аперацый у Беларусі вырасла на 27%. Сярэдняя ж сума стратаў павялічылася з $82 да $385.

Каментары2

  • дык
    23.04.2026
    "У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі"

    дык мо адзін з гэтых махляроў і ёсць нацбанк? мяркуючы па тым, які дом магла дазволіць сабе былая старшыня нацбанка - https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/393418
  • Людзі кажуць "Жаніцеся", а я і не думаю!(с) )
    24.04.2026
    > і гавораць, што - ніколі так беларус НЕ МОЖА СКАЗАЦЬ,
    а толькі КАЖУЦЬ, ШТО
    ----
    Фёдор, "гаварыць" - гэта ---ў асноўным---- калі НЕ маецца на ўвазе суразмоўца, ці гэта не ёсць галоўнае у сказаным. do U C ? )

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт1

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца2

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

Лондан доўга лічыўся сталіцай нажавых нападаў. Як гораду ўдалося збіць хвалю гвалту?12

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт1

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць