Грамадства1010

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю

Беларусь займае другое месца сярод замежных кірункаў у расіян на майскія святы. Але адпачынак тут аказаўся даражэйшым за Турцыю, піша Myfin.by.

Фота ілюстрацыйнае

Беларусь зноў стала сярод самых папулярных замежных напрамкаў для расіян на майскія святы 2026 года. На краіну прыпадае 14% усіх браніраванняў гатэляў за мяжой. Лідзіруе ж па-ранейшаму Турцыя — 16% ад усіх заказаў.

Увогуле цікавасць расіян да замежнага адпачынку расце. Паводле даных сэрвісу «Астравок», на майскія святы 24% усіх рэзерваванняў прыпадае на замежныя паездкі. Гэта на 4 працэнтныя пункты больш, чым годам раней. Таксама фіксуецца рост саміх рэзерваванняў за мяжой — плюс 14% у гадавым вымярэнні.

Сярэдняя цана ночы ў Беларусі на майскія святы склала 12,8 тысячы расійскіх рублёў (каля 170 даляраў). Гэта нават вышэй, чым у Турцыі — 12,5 тысячы рублёў (каля 165,5 даляраў).

Пры гэтым у сярэднім па замежных напрамках цана ніжэйшая — 9,8 тысячы рублёў (129,75 даляраў) за ноч, і яна нават знізілася на 3% за год. 

Каментары10

  • Барадзед
    25.04.2026
    Умножьте цены на четыре. Нет, умножьте на шесть. Надо! Надо брать, что можно, потому что это долго не продлится.
  • Барадзед
    25.04.2026
    Ёсік, у них уже рутюб развивался величэзными кроками. Успевай слушать, как они сами свою захолустную страну нахваливают.
  • Совок
    25.04.2026
    Ёсік, Прутся совки. Нормальные летят в приличные места. Из Москвы все дешевле, чем из Минска. Туристическая инфраструктура в России в разы лучше БССР. Дешевле. Нет радиации.

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць