Грамадства22

У Мастах сталі зарабляць, беручы грошы за ўключэнне святла на мосце

У Мастах Гродзенскай вобласці з’явілася незвычайная турыстычная паслуга. Там можна самастойна ўключыць падсветку самага доўгага падвеснага моста ў Беларусі, які нядаўна аднавілі і абсталявалі дэкаратыўнай ілюмінацыяй, піша Blizko.by.

Фота ілюстрацыйнае

Звычайна агні на мосце ўключаюцца аўтаматычна пасля заходу сонца і працуюць да 22‑й гадзіны (летам — да 23-й). Але цяпер турыстам прапануюць асаблівы варыянт: можна самім «засвяціць» мост. Для гэтага трэба адсканаваць QR-код на месцы, аплаціць паслугу (20 рублёў), і падсветка ўключыцца прыкладна на 15 хвілін.

Гэта ідэя разлічана перадусім на рамантычныя сустрэчы і прыгожыя фота. Сабраныя сродкі ідуць на абслугоўванне ілюмінацыі.

Каментары2

  • Дзмітрый
    05.05.2026
    То бок, замест кнопкі "уключыць на 15 хвілін" – кнопка "заплаціце 20 рублёў"?

    Турыстычная інфраструктура існуе, каб зараблялі вакол яе, а не на ёй 🙁
  • Дзмітрый
    05.05.2026
    Ну, і калі вы такія бізнесмэны, то арыентавацца трэба на імпульсныя рашэнні: паднёс картку – імгненна запалілася святло. Грошы паляцелі, людзі пайшлі, усе задаволеныя. А тут: адскануй, аплаці, чакай 1-2 хвіліны (!). Ох...

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць