Грамадства55

Найстарэйшай удзельніцы Другой сусветнай вайны ў Беларусі — 106 гадоў

У Беларусі самым пажылым удзельнікам «Вялікай Айчыннай вайны» з’яўляецца жанчына з Мінска, якой нядаўна споўнілася 106 гадоў. Сярэдні ж узрост ветэранаў і ўдзельнікаў той вайны ў краіне цяпер складае каля 99 гадоў, а самаму маладому з іх 92, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі жыве больш за 6 тысяч чалавек, якія атрымліваюць падтрымку як людзі, нейкім чынам звязаныя з вайной.

Пры гэтым варта памятаць, што па беларускіх законах да ветэранаў вайны прыроўненыя асобы, якія бралі ўдзел «у ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украіны, Беларусі і балтыйскіх краін да канца 1951 года». Але нават з іх улікам уласна ветэранаў і ўдзельнікаў не больш за 10%.

Дзяржава працягвае аказваць гэтым людзям розныя віды дапамогі. Да Дня Перамогі штогод выплачваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога — у 2026 годзе яе памер складае ад 1500 да 5000 рублёў. Выплаты праводзяцца ў пачатку мая, і значная частка ветэранаў ужо атрымала гэтыя сродкі.

Акрамя таго, дзейнічаюць спецыяльныя надбаўкі да пенсій. Для ўдзельнікаў і інвалідаў вайны яны складаюць прыкладна ад 510 да 765 рублёў, а для іншых пацярпелых катэгорый — ад 320 да 510 рублёў.

Таксама ў Беларусі рэалізуецца праграма падтрымкі, якая прадугледжвае дапамогу ў побыце, рамонт жылля, стварэнне бяспечных умоў пражывання і іншыя меры. Акрамя фінансавай падтрымкі, ветэраны карыстаюцца льготамі ў сферы аховы здароўя, санаторнага лячэння і сацыяльнага абслугоўвання.

Каментары5

  • Ветэран усіх войнаў
    05.05.2026
    Чаго, Чытайце ўважліва:

    "Пры гэтым варта памятаць, што па беларускіх законах да ветэранаў вайны прыроўненыя асобы, якія бралі ўдзел «у ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украіны, Беларусі і балтыйскіх краін да канца 1951 года»".
  • FF
    05.05.2026
    Чаго, па-першае, магло быць і 12. Калі яму цяпер 92, то можа быць як 1934-га, так і 1933-га года нараджэння. Па-другое, да ветэранаў, калі не памыляюся, таксама прыроўніваюць партызанаў, блакаднікаў, працаўнікоў заводаў. Быў хлопчык у атрадзе, напрыклад, дапамагаў на кухні – ужо ветэран.

    Я ў Варшаве пазнаёміўся з палякам, які носіць значок Арміі Краёвай і лічыцца ветэранам, удзельнікам Варшаўскага паўстання. Хоць ён 1936 года нараджэння, то-бок было яму тады 8 гадоў. Але ветэран, быў пасыльным. Так і тут
  • бальшавікі сьпісалі шмат сваіх злачынстваў на немцаў
    05.05.2026
    Мяркую, што бальшавікі імперыялісты шмат сваіх злачынстваў сьпісалі на немцаў, як яны гэта спрабавалі зрабіць, напрыклад, і з Катынем.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць