Грамадства

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну

«Я павінна пайсці, мне жыць невыносна. З таго часу, як Пуцін напаў на Украіну і забівае нявінных людзей, а ў нас бясконца саджае ў турмы тысячы людзей, якія пакутуюць і гінуць там за тое, што яны як і я супраць вайны і супраць забойстваў».

Ніна Літвінава. Фота: Дар'я Карнілава / Facebook

У Маскве скончыла жыццё самагубствам унучка наркама замежных спраў СССР Максіма Літвінава — расійская праваабаронца Ніна Літвінава.

Дзяржаўныя расійскія медыя паведамілі, што яна пакінула перадсмяротную запіску.

Тэкст гэтай запіскі апублікавала ў фэйсбуку стрыечная сястра Ніны Літвінавай журналістка Маша Слонім.

«Я ўсіх вас люблю і думаю пра вас. Але я павінна пайсці, мне жыць невыносна. З таго часу, як Пуцін напаў на Украіну і забівае нявінных людзей, а ў нас бясконца саджае ў турмы тысячы людзей, якія пакутуюць і гінуць там за тое, што яны як і я супраць вайны і супраць забойстваў. Я нічым не магу ім дапамагчы. Жэня Бярковіч, Святлана Петрыйчук, Карына Цуркан і тысячы іншых за кратамі пакутуюць і паміраюць. Я спрабавала ім дапамагчы, але мае сілы скончыліся і я дзень і ноч пакутую ад бяссілля. Мне сорамна, але я здалася. Калі ласка, прабачце мне», — напісала Ніна Літвінава ў запісцы.

Ніна Літвінава нарадзілася ў 1945 годзе. З 1960‑х гадоў яна была праваабаронцай. Яе дзядуля Максім Літвінаў быў наркамам замежных спраў СССР у 1930‑1939 гадах, пазней быў паслом на Кубе і ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»1

Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла10

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ3

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся6

Літоўскі даследчык назваў канкрэтнае месца, дзе схаваныя парэшткі Вітаўта Вялікага7

Пад Віцебскам вяскоўцы жорстка катавалі нямецкую аўчарку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць