Усяго патроху1212

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры

У скандальную сітуацыю трапіў кінатэатр Skyline Cinema.

Сваім абурэннем у Threads падзялілася мінчанка Наталля. Яна вырашыла пайсці на закрыты паказ новага фільма «Д'ябал носіць Prada 2». Квіткі, дарэчы, былі зусім не бюджэтныя — па 100 рублёў.

Але ж і праграма мерапрыемства выглядала даволі прывабна: спачатку актыўнасці і падарункі ад спонсараў, потым лекцыя на паўтары гадзіны пра стыль (ад адзення да макіяжу), а пасля ўжо і сам фільм.

Запрасілі таксама шмат блогераў. І высветлілася, што для іх праграма іншая.

Вось як гэта апісвае Наталля: «Прыехалі ў 18.35, вельмі шмат было блогераў і людзей па запрашэннях, фатаграфуюцца, п'юць шампанскае і кактэйлі. Побач са стойкай бара сказалі, што патрэбны жэтон на шампанскае. Схадзілі, узялі».

Не блогерам падарылі папкорн, шкарпэткі Conte, паштоўкі з кадрамі фільма ды па бакале шампанскага.

Далей публіку запрасілі ў залі. Але ў першай — куды адправілі блогераў, якія прыйшлі бясплатна — для іх выступалі з лекцыяй і прэзентацыяй стылісты. У другой жа залі, куды трапілі звычайныя людзі, проста прапанавалі скачаць тую прэзентацыю па QR-кодзе.

Фактычна аўдыторыя сумавала паўтары гадзіны. Наталля адзначае, што адчувалі сябе ўсе вельмі непрыемна: «Так, у нас няма тысяч падпісчыкаў, але мы купілі квіткі». Нехта нават сышоў, не дачакаўшыся пачатку фільма. Гучалі прапановы падаць калектыўную скаргу.

Допіс Наталлі завірусіўся. Каментатары абураюцца: маўляў, атрымліваецца, што простыя людзі аплацілі імпрэзу для блогераў, але пры гэтым яшчэ і атрымалі такое зняважлівае стаўленне да сябе.

У хуткім часе жанчына паведаміла, што з ёй звязаліся прадстаўнікі кінатэатра і прапанавалі альбо вярнуць грошы за квіток, або запрасіць яе на нейкае іншае мерапрыемства. Наталля выбрала грошы.

Публічна Skyline Cinema таксама прыйшлося выбачацца. Яны дадалі, што партнёры мерапрыемства не мелі ніякага дачынення да таго, што адбывалася пасля падзелу публікі па залах.

А пра адсутнасць лекцыі ў другім залі распавялі, што там не атрымалася запусціць прэзентацыю на экране.

Цяпер жа заклікаюць незадаволеных гасцей да дыялогу і просяць патэлефанаваць або напісаць ім на пошту — каб асабіста абмеркаваць уражанні.

Але ж у каментарах да допісу з выбачэннем людзі працягваюць абурацца. Нехта пажартаваў, што пасля такой памылкі маркетолагаў іншыя кінатэатры могуць некалькі месяцаў не траціць бюджэт на рэкламу.

Тым часам Skyline Cinema у інстаграме рэпосціць сторыс блогераў, якія, канешне, засталіся ўсім задаволеныя — і кідаюць камяні ў людзей, якія раскрытыкавалі мерапрыемства. Гэта выклікала новую хвалю абурэння ў сацсетках.

Каментары12

  • Мыш
    15.05.2026
    Калгас "40 год без ўраджаю" - шампанскае для выбраных, бліны з лапаты для тых, хто за гэта шампанскае заплаціў.
  • Впван
    15.05.2026
    А что вы хотели ? Концлагерь он такой..... для прислужников -вертухаев особые условия были всегда.....
  • Блохер
    15.05.2026
    А та Лиза Киркорова аж с 6 тысячами подписчиков так старается, потому что боится, что больше халявного шампусика за чужой счет не нальют?

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава3

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў5

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць