Эканоміка66

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі

Пасля ўдараў УСУ цалкам або часткова спынілі працу восем расійскіх заводаў.

«Новая Еўропа» падсумавала магутнасці спыненых установак і прыйшла да высновы: з ладу выведзены магутнасці, якія забяспечваюць каля 23% перапрацоўкі нафты ў Расіі і каля 16% вытворчасці бензіну.

«Гэта выглядае сур’ёзна і трывожна для рынку. У заводы ляціць, і нямала!» — сказаў «Новай Еўропе» саўладальнік рэгіянальнай сеткі АЗС, якая не ўваходзіць ні ў адну з вертыкальна-інтэграваных нафтавых кампаній.

Ён нагадвае, што прафіцыт вытворчасці бензіну ў Расіі не большы за 9% (гэта тое, што звычайна ідзе на экспарт, які ўлады забаранілі з красавіка для насычэння ўнутранага рынку), — гэта значыць, цяперашнія бамбардзіроўкі пагражаюць паўнавартасным крызісам.

«Заводы бамбяць рэгулярна, перапрацоўка падае, сезон стартаваў — попыт высокі», — падтрымлівае яго іншы буйны трэйдар і дадае, што асабліва вялікія праблемы цяпер з пастаўкамі АІ-95. Пра тое, што на рынку пачынае фармавацца дэфіцыт паліва, на гэтым тыдні пісала і выданне «Камерсант» са спасылкай на аналітыкаў і трэйдараў.

Саўладальнік рэгіянальнай сеткі АЗС так тлумачыць прычыны пачатку крызісу: сеткам АЗС, якія не ўваходзяць у склад буйных нафтавых кампаній (а гэта каля 40% продажаў паліва ў Расіі), усё складаней купляць паліва на Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы. «На біржы жорсткі дэфіцыт усіх відах», — сказаў суразмоўца. Нястача выклікана тым, што буйныя кампаніі ў першую чаргу пастаўляюць паліва на ўласныя сеткі АЗС у тых рэгіёнах, дзе яны працуюць. «Пацярпелыя заводы і тэрыторыі не пакінуць без паліва, за кошт нашых аб’ёмаў. Гэта традыцыйна. Нафтавыя кампаніі сябе забяспечаць, а мы — як атрымаецца», — сказаў суразмоўца.

Улічваючы, што асноўная частка перапрацоўчых магутнасцяў знаходзіцца ў еўрапейскай частцы Расіі, праблемы могуць пачацца ў Заходняй Сібіры, дзе ёсць толькі адзін буйны завод — Омскі НПЗ «Газпрамнафты».

«Удары па НПЗ і экспартнай інфраструктуры ўжо перайшлі з катэгорыі лакальных збояў у катэгорыю макраэканамічна прыкметнага ціску на сістэму», — сказала эксперт Цэнтра глабальнай энергетычнай палітыкі Калумбійскага ўніверсітэта Таццяна Мітрова.

Яна адзначае статыстыку Міжнароднага энергетычнага агенцтва (IEA), якая пацвярджае, што бамбаванні партоў і заводаў абмяжоўваюць магчымасці кампаній, якім няма куды адпраўляць частку аб’ёмаў сыравіны.

Гэта ўжо прывяло да таго, што ў красавіку 2026 года да красавіка 2025 года здабыча нафты ў Расіі знізілася на прыкметныя 5%, або 460 тыс. бараляў за суткі.

Яшчэ мацней пацярпеў экспарт нафтапрадуктаў — ён упаў да гістарычнага мінімуму па статыстыцы IEA, да 2,15 млн барэляў за суткі пасля таго, як у 2025 годзе ён у сярэднім быў на ўзроўні 2,5 млн барэляў на суткі.

Нягледзячы на ўсе гэтыя праблемы, казаць пра дэфіцыт паліва ва ўсёй краіне пакуль рана, «але рызыкі прыкметнага напружання ўжо цалкам рэальныя», лічыць Мітрова. Цяпер «больш верагодны сцэнар лакальных перакосаў, ціску на аптовыя цэны і пагаршэння становішча незалежных гульцоў, чым агульнанацыянальны дэфіцыт», — сказала яна «Новай Еўропе».

«Галоўная рызыка для ўнутранага рынку цяпер — не пустыя АЗС па ўсёй краіне, а праца сістэмы з рэзка скарочаным запасам трываласці. Па АІ-95 ужо бачныя прыкметы напружання ў біржавым сегменце. Дзяржава, хутчэй за ўсё, будзе і далей адміністрацыйна ўтрымліваць унутраны рынак за кошт экспартных абмежаванняў і ручнога пераразмеркавання патокаў», — дадала яна.

Менавіта гэта і робяць улады цяпер. Па-першае, з 2 красавіка да 31 ліпеня ў Расіі ўрад забараніў усім удзельнікам рынку экспарт бензіну. Такія забароны традыцыйна не распаўсюджваюцца на дызельнае паліва, якога расійскія НПЗ вырабляюць удвая больш за патрэбы ўнутранага рынку.

Па-другое, рост сусветных цэн на нафту дазволіў нафтавым кампаніям атрымаць ад Мінфіна даволі вялікія субсідыі для нафтаперапрацоўкі пасля таго, як некалькі месяцаў яны былі на нізкім узроўні. За 4 месяцы 2026 года яны склалі 563 млрд рублёў (гэта сумарная выплата дэмпфера, зваротнага акцызу і інвестыцыйнай надбаўкі). Урад выплачвае гэтыя субсідыі нафтавым кампаніям, каб яны падтрымлівалі нізкія цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку.

Каментары6

  • Балiстыка на Мацкву
    15.05.2026
    Не распыляйцеся, бiце па логаву звера!
  • Выход один
    15.05.2026
    надо дожимать, Остановится только с поражением орды и её дезинтеграацией и деколонизацией.
  • Filipp
    15.05.2026
    Я вось што зразумеў праз гэты артыкул: крытэрыі перамогі і паразы ў вачах украінцаў.
    Калі мы праз вайсковы ціск прымусім Расею перастаць наступаць ( нас забіваць ) і вайна скончыцца, гэта Перамога!
    Калі мы праз мірныя пагадненні ( дыпламатыю) скончым гэту вайну, гэта Параза.
    Галоўнае гэта не людзі ( каб іх зберагчы), не тэрыторыі ( каб іх захаваць), а галоўнае гэта жаданне ў чымсьці нагнуць Расею. З этычнага боку можна зразумець такое жаданне ахвяры, але гэта не дзяржаўны ўзровень палітыкі.

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася7

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту1

Японія запатрабавала дэмантаваць у Хабараўску помнік савецкаму салдату, які паставілі два дні таму44

«Кыц-кыц-кыц». Каля вёскі на Шчучыншчыне пабачылі рысь4

Канстанцін Каверын расказаў, як на радыё яму прыдумалі псеўданім і якое яго сапраўднае прозвішча13

Расійская спявачка МакSім разам з гродзенскай ДАІ расказала, як трэба хадзіць «уздоўж начных дарог»5

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася7

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць