Грамадства

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага Сяргея Сандалюка — раней ён быў адным з галоўных турэмшчыкаў Беларусі

Ён і яго жонка Анжэла адседзелі па паўтара года за ўдзел у пратэстах—2020.

Сяргей Сандалюк (справа). Указам Лукашэнкі ў яго забралі званне палкоўніка

На свабоду выйшлі 55‑гадовы Сяргей Сандалюк і 52‑гадовая Анжэла Сандалюк — сямейная пара палітзняволеных. Ім прысудзілі па два гады калоніі за ўдзел у пратэстах. Яны цалкам адбылі прызначаны тэрмін — з улікам часу, праведзенага ў СІЗА, атрымалася прыкладна па паўтара года зняволення.

Сяргей Сандалюк быў адным з самых высокапастаўленых турэмшчыкаў Беларусі. Ён нарадзіўся ў Мазыры, доўгі час служыў у в/ч 7404 у Баранавічах і ў в/ч 6713 у Магілёве. У 2013 стаў намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў. На гэтай пасадзе ён адказваў за ідэалагічную работу і кадравае забеспячэнне.

У канцы 2018 года Сандалюк у выніку незразумелага скандалу пайшоў у адстаўку. У 2019‑м ён зарэгістраваўся як ІП — здаваў жыллё ў арэнду.

Сяргея і Анжэлу арыштавалі ў маі 2024 года за ўдзел у пратэстах. Незразумела, якая менавіта адбывалася юрыдычная працэдура, але іх судзілі ў два этапы — магчыма, справу адпраўлялі на дапрацоўку. У лютым 2025 года іх асудзілі канчаткова і далі па два гады калоніі. Яго адправілі сядзець у калонію ў Віцебск, яе — у Гомель. Яны цалкам адбылі свае тэрміны.

Некалькі месяцаў назад, у сакавіку 2026 года Сяргей Сандалюк падаў дакументы на ліквідацыю свайго ІП.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў6

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»1

Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла10

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць