Свет55

У Германіі з'явіўся першы прэм’ер з турэцкімі каранямі. Ён узначаліў адну з зямель

Джэм Аздэмір узначаліў зямлю Бадэн-Вюртэмберг, што на паўднёвым захадзе краіны.

Фота: Thomas Niedermueller/Getty Images

Некалькі гадоў таму палітыкі-правыя радыкалы заяўлялі, што Аздэміру варта вярнуцца на радзіму — у Турцыю. Ён адказаў ім так: «У суботу я зноў буду на сваёй радзіме — палячу з Берліна ў Штутгарт, потым сяду на прыгарадны цягнік і прыеду на канчатковую станцыю Бад-Урах. Гэта мая швабская радзіма, і я не дазволю вам яе разбурыць».

Аздэмір нарадзіўся непадалёк ад Штутгарта, яго бацькі прыехалі ў Германіі ў 1960-х. Бацька працаваў на тэкстыльнай фабрыцы, маці мела ўласную швейную майстэрню, паведамляе тэлеграм-канал «Што там у немцаў».

Па адукацыі Аздэмір — сацыяльны педагог, у партыі Саюз 90/Зялёныя — з 1981 года. З-за яго паходжання палітыка крытыкавалі з розных бакоў: і немцы, і туркі.

Аднак ён працягваў будаваць кар’еру: на выбарах у бундэстаг 2021 года ён паставіў рэкорд у сваёй партыі, атрымаўшы 40% галасоў у сваёй акрузе. Тады ён стаў міністрам сельскай гаспадаркі Германіі.

А цяпер, па выніках ужо рэгіянальных выбараў, ён будзе кіраваць сваёй роднай зямлёй са сталіцы — Штутгарт.

Каментары5

  • А калі ў Турцыі
    16.05.2026
    Хто пераможа з нямецкімі каранямі?
  • бабруйчанін
    16.05.2026
    Алах акбар
    Ваісціну акбар ..
    Краіна магчымасцей атрымал адукацыю зрабіл палітычную карьеру лічыт Германію сваей Радзімай
    З погляда правака піііжона Тіля і яго заўзятараў
    Ен павінен был месці вуліцы вучыцца 2-3 класы у мулл
    Жрі ананасы рябчык жуй
    Дзень твой апошні ..)))
  • Немец
    16.05.2026
    Больше всех о германии пекутся выходцы из бывшего совка

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць