Свет33

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры

Былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак выйшаў з-пад варты пасля ўнясення залогу ў памеры 140 мільёнаў грыўняў (каля 3,2 млн даляраў). Ён пацвердзіў, што знаходзіўся ў платнай камеры павышанага камфорту.

Пасля выхаду з ізалятара Ярмак заявіў журналістам, што не ведае імёнаў тых, хто фінансава дапамог яму вярнуцца на волю, аднак дадаў, што грошы збіралі супольна «шмат чалавек», піша «Суспільне».

Экс-чыноўнік пацвердзіў, што падчас кароткага арышту знаходзіўся ў камеры павышанага камфорту, знаходжанне ў якой аплаціў яго адвакат.

Дадзены сэрвіс з'яўляецца часткай маштабнага праекта Міністэрства юстыцыі Украіны, запушчанага яшчэ ў 2020 годзе. 

У Кіеўскім следчым ізалятары, дзе знаходзіўся Ярмак, кошт такіх VIP-паслуг з'яўляецца самым высокім у краіне: суткі пражывання тут каштуюць амаль 3 тысячы грыўняў (каля 70 даляраў), тыдзень — больш за 10 тысяч (каля 230 даляраў), а месяц — 15,5 тысяч грыўняў (350 даляраў).

Былы кіраўнік Мін'юста Дзяніс Малюска раней распавядаў, што ў сталіцы такія камеры карыстаюцца «вар'яцкай папулярнасцю», з-за чаго свабодных месцаў у іх практычна ніколі няма, а сам праект аказаўся вельмі паспяховым для фінансавання рамонту звычайных бясплатных камер.

Платныя камеры больш падобныя на нумары ў сціплых гатэлях. Там большая плошча на аднаго чалавека і меншая колькасць людзей (часта гэта 1— 2‑мясцовыя камеры). Там новы рамонт, ізаляваны санвузел, ёсць бытавая тэхніка — тэлевізар, халадзільнік, мікрахвалёўка, часам кандыцыянер і чайнік, больш якасныя ложкі і матрацы.

Андрэй Ярмак быў арыштаваны 14 мая. Паколькі да пятніцы ўсю суму сабраць не паспелі, выхадныя ён правёў у ізалятары. 

Экс-кіраўнік офіса Зяленскага праходзіць у справе па адмыванні грошай праз будаўніцтва элітных дамоў пад Кіевам.

Ярмак кіраваў Офісам прэзідэнта Украіны з лютага 2020 па лістапад 2025 год. Яго называлі шэрым кардыналам украінскай палітыкі і фактычна віцэ-прэзідэнтам Украіны, хоць там няма такой пасады.

Каментары3

  • Сорамна за ўкраінцаў
    18.05.2026
    Ніхто не возьме Украіну ў ЕС з такой карупцыяй і беззаконнем.

    [Зрэдагавана]
  • хах
    18.05.2026
    У СІЗА і прэзідэнцкі люкс чакае свайго кліента
  • ...
    19.05.2026
    В Украине всегда поражала суперспособность пытаться заработать на каждом чихе (типа платного душа в комнатах отдыха на вокзале Киева, платного лифта на ратушу во Львове и т.д.). После того, как разбрутся с рашей, им предстоит более серьезная битва - с собой.

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

Наступ УСУ на Аляксандраўскім кірунку: што пра яго вядома і якія перспектывы3

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць