Урад Тайланда ўхваліў скарачэнне тэрміну бязвізавага рэжыму да 30 дзён для грамадзян больш чым 90 краін
Для кожнай краіны плануюць вызначыць адпаведны тып візы з улікам пытанняў бяспекі і эканомікі.

Фота: Puttapon / Getty Images
Міністр турызму Тайланда заявіў, што кабінет міністраў краіны прыняў рашэнне адмяніць 60‑дзённы бязвізавы ўезд для замежных турыстаў. Пра гэта паведамляе тайская газета Khaosod.
Паведамляецца, што новыя крытэрыі цяпер разгледзіць камітэт па візавай палітыцы. Для кожнай краіны плануюць вызначыць «адпаведны тып візы з улікам пытанняў бяспекі і эканомікі».
Раней у МЗС Тайланда заяўлялі, што «60 дзён — гэта, магчыма, занадта доўга, і некаторыя людзі, якія не з’яўляюцца сапраўднымі турыстамі, выкарыстоўваюць бязвізавы рэжым у незаконных мэтах».
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары