З Масквы. Блог Алеся Чайчыца33

Чым грэх адрозніваецца ад злачынства

У дыскусіі, такой, як вакол разгону АМАПам якога-небудзь нетрадыцыйнага шэсця ці вакол забароны на ўжыванне грамадзянамі якіх-небудзь рэчываў, часта адбываецца падмена паняццяў. Людзі разважаюць пра адно, а маюць на ўвазе іншае, падманваючы не гэтулькі суразмоўцу, колькі саміх сябе. Адной з гэтых параў паняццяў, змяшаных людзьмі, ёсць грэх і злачынства.

У працяг вядомай дыскусіі вакол вядомага нядаўна разагнанага шэсця ЛГБТ захацелася шырэй разгледзіць пытанне, што ўвогуле варта забараняць, а што — не.

Правілы нармальнага сужыцця людзей у грамадстве — гэта каб яны не парушалі правы адно аднаго: не пакушаліся на маёмасць, не падманвалі, не пагражалі гвалтам. Па сутнасці, «не крадзі, не забівай, не сведчы ілжыва» і далей. Забеспячэннем гэтага, а не маральнасці, павінна займацца дзяржава, якая можа адміністратыўна забараніць людзям тыя ці іншыя дзеянні.

Ёсць дастаткова дакладныя і рацыянальныя крытэры, якія вызначаюць паняцце правоў чалавека. У любым выпадку

не існуе права на па сутнасці эстэтычны камфорт праз адсутнасць на вуліцы гей-парадаў, жанчын у хіджабах ці чарнаскурых.
Калі чалавеку ці групе людзей гэтыя рэчы не падабаюцца, прымальныя метады іх пазбягання можна сабе тэарэтычна ўявіць, але дзяржаўная забарона да іх яўна не належыць.

Калі дзяржава ўмешваецца ў жыццё людзей больш, чым у выглядзе абароны ад гвалту/падману, і пачынае займацца выхаваннем і мараллю, гэта толькі дэманструе знявагу палітыкаў да сваіх суграмадзянаў.

Дбаць пра мараль і духоўнае здароўе - роля царквы. Царква паводле нашай Канстытуцыі з'яўляецца грамадскай арганізацыяй, а гэта значыць, што і маральнасць і духоўнае здароўе з'яўляюцца прадметамі асабістага выбара грамадзяніна.
Як бы відавочным ні было для нармальных людзей, што гэта неабходныя рэчы.

Паразважаў пра гэта на «Новай Еўропе»:

«Грэх — гэта дзеянне супраць волі Бога і супраць сябе, сваёй прыроды і свайго наканавання ў гэтым жыцці як чалавечай істоты.
Весці распусны лад жыцця, ужываць наркотыкі, алкаголь і тытунь, праяўляць нянавісць да іншых людзей, безумоўна, ёсць грахом з пункту гледжання большасці рэлігій, а таксама справядліва асуджаецца пераважнай большасцю людзей на побытавым узроўні. [...]

Грэх — катэгорыя з сферы асабістага і вядзе да тых ці іншых дрэнных наступстваў для самога чалавека. Злачынства ж — гэта замах на правы іншых людзей у форме дзеяння, якое абмяжоўвае свабоду іншага чалавека. Яно апрыёры мае пераходны характар, яго тыповымі прыкметамі ёсць крадзеж, падман, гвалт, якія не могуць быць здзейсненыя ў дачыненні да самога сябе. [...]

Галоўнае адрозненне ў тым, што рэлігійных догмаў прытрымліваюцца толькі чальцы той ці іншай рэлігійнай супольнасці, а законы дзяржавы абавязковыя абсалютна для ўсіх.

То бок

не ўсё тое, што дазволена законамі, ёсць добрым. Магчыма, не ўсё тое, што ёсць дрэнным, павінна быць заканадаўча забаронена?

З традыцыі блытаць паняцці граху і злачынства яўна выцякае такая рэч, як «victimless crime», «злачынства без ахвяры». Тыповы прыклад — непрышпільванне паса бяспекі ў аўтамабілі, ад якога можа пацярпець выключна той самы чалавек, што не прышпіліўся, але за што тым не меней прадугледжаны штраф. [...]

У секулярным сучасным грамадстве царква павінна вучыцца дасягаць сваіх мэтаў ва ўмовах канкурэнцыі ідэй і без апірышча на дзяржаўны апарат.
Яна павінна вучыцца схіляць людзей да рашэнняў на карысць духоўнага і фізічнага здароўя ва ўмовах свабоднага выбару, калі чалавеку не забароніш практыкаваць гомасексуалізм ці спажываць наркотыкі.»

Цалкам

Каментары3

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек2

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

Як цяпер можна выехаць і заехаць у Еўрасаюз, калі польская мяжа закрытая?6

Нечаканы эфект: папулярны сродак ад вугроў можа дапамагчы мужчынам стаць бацькамі

Памятаеце мінчука, які разам з маці прапусціў цела забітай дзяўчыны праз мясарубку? Дзядок кажа, што ён у турме звар'яцеў19

«У каго большая лодка, той і мае рацыю». Кухар з Беларусі арганізуе туры на яхтах і катамаранах па ўсім свеце

На мяжы з Польшчай сабралася чарга з 1700 грузавікоў3

У Варшаве нейтралізавалі дрон над урадавымі будынкамі32

Кіраўнік акупаванай Херсоншчыны напісаў пра пастаўкі з Беларусі медтэхнікі, але праілюстраваў гэта дзіўна3

Белчыгунка патлумачыла, чаму знялі «Штадлеры» з гарадскіх маршрутаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек2

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць