Эканоміка44

Рэдкая з'ява — курс валют у абменніках адрозніваецца ад Нацбанка амаль на 5%

Звычайна курс продажу вышэйшы за нацбанкаўскі. А цяпер і курс куплі скочыў вышэй за арыенцір.

Курсавая анамалія

Звычайна набыць або здаць даляры ці еўра ў абменніку можна па курсе, вельмі блізкім да таго, што ўстанавіў Нацбанк.

Так было і месяц таму, калі пры курсе Нацбанка ў 2,82 за даляр, здаць яго максімум можна было за 2,83 рубля, а набыць мінімум за 2,84 рубля.

Фота: скрыншот з курсамі на 29.04.2026 з сайта myfin.by

Але ўжо з сярэдзіны мая сітуацыя пачала змяняцца. Валюта ў абменніках стала даражэйшай, чым па Нацбанку. Бліжэй да канца месяца розніца павялічылася.

Так, 29 мая пры курсе Нацбанка 2,76, найтанней набыць даляр можна за 2,884 рубля, а здаць па 2,872. То-бок розніца з Нацбанкам цяпер складае каля 4-4,5%.

Фота: скрыншот з курсамі на 29.05.2026 з сайта myfin.by

Што гэта для людзей і бізнэсу?

У некаторых выпадках падобная курсавая розніца прыносіць выгаду як дробнаму бізнэсу, які мяняе валюту ў абменніку, а не праз біржу, так і шэраговым грамадзянам. Напрыклад, калі размова ідзе пра аплату мыта, якое разлічваецца ў еўра.

Тыя ж аўтамабілі размытніваюцца па стаўцы, якая зафіксавана ў еўра, але плаціць трэба беларускімі рублямі менавіта па курсе Нацбанка.

Фота: скрыншот з сайта customs.gov.by

Напрыклад, калі размытніваць папулярную для прыгону машыну, старэйшую за 5 гадоў, з аб'ёмам 1,6 літра на льготніка, то мыта складзе 2800 еўра, што роўна 8973 рубля па Нацбанку.

Але калі пералічыць па максімальным курсе, за якой можна здаць еўра, то атрымаецца, што ў абменнік трэба несці не 2800 еўра, а 2657 еўра. Эканомія ў 143 еўра атрымліваецца акурат за кошт курсавой розніцы.

Пры гэтым падобная курсавая розніца часам вядзе да блытаніны, напрыклад, калі цана за тавар ці паслугу ў дамове пазначана са зноскай на курс па Нацбанку на дзень аплаты.

Пакупнік, які будзе здаваць валюту для аплаты, будзе ў выйгрышы, а прадавец паслугі — наадварот.

Пра што можа сведчыць такая тэндэнцыя?

Перш за ўсё, гэта сведчыць пра тое, што банкі могуць не давяраць афіцыйнаму курсу, які ўстанаўлівае Нацбанк па выніках таргоў на фоне ўмацавання расійскага, а за ім і беларускага рубля.

Каментары4

  • Юзік
    29.05.2026
    нешта нагадвае 2009 год: многа даляраў, многа работы, усе занятыя, будуюцца, рамантуюць, купляюць, бяруць крэдыты, кошты растуць, кватэры растуць
  • Кассир
    29.05.2026
    Просто идет вывод валюты в сторону восточного соседа. Доллар нового образца скоро в красную книгу РБ попадет. В наличии только рос рубль останется.
  • Пенс
    29.05.2026
    Здаю афіцыйна сваю кватэру маладой сям'е, атрымліваю рублямі на курсу НБ РБ. Маладым зараз выгадна, мне - не :) Але дагавор - рэч сур'ёзная. Няхай так і будзе. За маладых я рад :)))

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў13

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі2

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў13

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць