Кіно1919

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?

Калі ў расійскай версіі пракату трэк замянілі на Рыяну, то ў Беларусі зрабілі інакш.

Фота: Sony Pictures / Marvel Studios via Gizmodo

«Чалавек-павук: Новы дзень» выйшаў у сусветны пракат 31 ліпеня і сабраў амаль 2 мільярды даляраў. Але ж не абышлося без скандалаў: украінскі пракатчык «Планета Кіно» прыбраў з фільма песню «Манаполія» ад расійскай спявачкі Манетачкі. Не перашкодзіла і тое, што Манетачка адкрыта падтрымлівае Украіну. 

Праз некалькі дзён стала вядома, што песню прыбралі і з расійскай версіі фільма — яе замянілі на трэк Рыяны S&M. А што ў Беларусі?

«Чалавек-павук: Новы дзень» выйшаў у Беларусі 13 жніўня, і ўжо на наступны дзень у сацсетках сталі расказваць пра лёс той самай песні. Мяркуючы з каментароў людзей, яе не пачулі і ў Беларусі. Песня гучыць у моманце, калі галоўны герой шукае месца сустрэчы з гераіняй, якая мае рускія карані, і беларусы гэтую сцэну не ўбачылі:

«Выразаная сцэна з песняй Манетачкі на Брайтан-Біч».

«Учора не зразумела, як Павук адразу ў лазні апынуўся. Думала, задумалася і прагледзела».

Новы «Чалавек-павук» збірае ў Беларусі поўныя залы. Кінатэатры вымушаныя дадаваць новыя сеансы, каб квіткі дасталіся ўсім.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • іронія
    14.08.2026
    І хто там быў нязгодны з Воляй Паляковай? Нажаль, Украіна месцамі робіцца вельмі падобнай на Расею
  • кіна ня будзе, кіншчык спіўся
    14.08.2026
    Пакуль амерыканская кінаіндустрыя робіць грошы, тры суседнія дзяржавы Усходняй Еўропы робяць глупствы. Вайна, турма, цэнзура - нічога з пералічанага не дадало дабрабыту яшчэ нікому.
  • Самы чэсны
    14.08.2026
    Трэба было каб замянілі на песню Саладухі ці іншага прыкарытніка. Ідыёлухі недапрацоўваюць.

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць