Свет

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

Блогер вядзе сацыяльныя сеткі, дзе расказвае пра сваё жыццё, абмяркоўвае шоу-бізнэс і палітыку.

Экс-удзельніка «Дома-2» Рустама Сонцава аштрафавалі за рэпосты незалежных СМІ, пішуць «Осторожно, новості».

Перад унясеннем шоумэна ў рэестр замежных агентаў Мінюст Расіі правёў «аналіз звестак з адкрытых крыніц» і высветліў, што Сонцаў быў удзельнікам перадачы «Дом-2», а цяпер жыве ў ЗША і вядзе сацыяльныя сеткі, дзе расказвае пра сваё жыццё, абмяркоўвае шоу-бізнес і палітыку.

У міністэрстве заявілі, што ён «перыядычна размяшчае публікацыі дэструктыўнага характару, якія змяшчаюць звесткі, што дыскрэдытуюць Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі», і пачалі ў дачыненні да яго праверачныя мерапрыемствы.

Так, у Мінюсце ўстанавілі, што Рустам Калганаў (сапраўднае імя Сонцава) «неаднаразова прапагандаваў ЛГБТ, а таксама як мінімум шэсць разоў рабіў рэпосты матэрыялаў «непажаданых» СМІ. За распаўсюджванне відэа «Дождя», «Белсата», навін «Медузы», «Новай газеты. Еўропа» і «Важных історій» на Сонцава склалі пратакол аб распаўсюджванні матэрыялаў непажаданых арганізацый (арт. 20.33 КаАП).

Яго выклікалі ў Кашырскі гарадскі суд, але ён не з'явіўся і не адказаў на позву — у выніку яго аштрафавалі на 10 тысяч расійскіх рублёў (каля 120 даляраў).

Каментары

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

У Смаргонскім раёне 9‑гадовы хлопчык спаліў 450 тон саломы5

Расійская ракета «Бандэроль» заляцела ў Малдову і там выбухнула4

Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?4

Ці могуць мужчыне адмовіць у дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцём?

Група «чалавекаў-павукоў» паўтарыла легендарную мемную сцэну ў цэнтры Мінска4

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей10

У Беларусь прыходзіць цыкланічная дэпрэсія «Маргарэт»

Намесніка кіраўніка расійскага «Яблыка» асудзілі да 11 гадоў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць