Гісторыя1313

Падчас раскопак у Полацку знайшлі старажытнае графіці і фрагмент галерэі XII стагоддзя

Сумесная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай і Дзяржаўнага Эрмітажа ў Санкт-Пецярбургу завяршыла палявыя работы на тэрыторыі былога Барысаглебскага Бельчыцкага манастыра, а таксама каля Сафійскага сабора, паведамляе БелТА.

На тэрыторыі старажытнага манастыра навукоўцы ўдакладнілі месцазнаходжанне Пятніцкай царквы, якая захоўвалася да XX стагоддзя, але была моцна пашкоджаная ў 1920‑я гады і цалкам разабраная ў 1930-я. Ад самога храма цяпер засталіся пераважна сляды падмурка. Археолагі выявілі фрагмент цаглянай сцяны пахавальнай крыпты XVIII стагоддзя — каля 40 сантыметраў у вышыню і прыкладна 4 метры ў даўжыню.

Сярод знаходак таксама аказаліся старажытныя будаўнічыя матэрыялы, у тым ліку плінфы — тонкія цагліны, якія выкарыстоўваліся ў старажытным будаўніцтве.

Асаблівую цікавасць выклікалі кавалкі тынкоўкі з прадрапаным графіці. Паводле папярэдняй ацэнкі, надпіс можа датавацца XVI стагоддзем. На ім, верагодна, пазначана імя «Івашка».

Акрамя таго, археолагі знайшлі манетныя матэрыялы і зафіксавалі пахаванні на гарадскіх могілках XIV—XVI стагоддзяў.

Не менш значныя вынікі атрыманыя падчас раскопак каля Сафійскага сабора. Там даследчыкі выявілі фрагменты дзвюх сцен XII стагоддзя. Яны з'яўляліся часткай галерэй — прыбудоў да старажытнага сабора, якія атачалі яго з розных бакоў. Такія галерэі маглі выкарыстоўвацца, у прыватнасці, для размяшчэння бібліятэкі або для пахаванняў.

Адна са знойдзеных сцен была вядомая даследчыкам і чакалася падчас раскопак, а другую, размешчаную крыху далей на поўнач, археолагі выявілі ўпершыню. Сцены складзеныя ў тэхніцы «ўтопленага шэрагу» і захаваліся прыкладна на паўметра ў вышыню.

Цяпер усе знаходкі і атрыманыя падчас экспедыцыі матэрыялы навукоўцам яшчэ трэба сістэматызаваць і вывучыць. Археалагічныя даследаванні ў Полацку плануюць працягнуць і ў наступным годзе.

Каментары13

  • Yyy
    15.08.2026
    Што значыць дзяржаўнага эрмітажа, ен расейскі, а ніякі не дзяржаўны , прыехалі нейкія да нас і пачалі раскапваць
  • даверу да імперскіх гісторыкаў 0
    15.08.2026
    Жвір , Івашка, Беларуская (Litvin) форма, як і Светка, Івонка, Ганка, Эўгенка і г.д. І гэта зусім іншае чым на маскоўскай мове . + даверу да імперскіх гісторыкаў 0
  • Беларуская = Літвінская
    16.08.2026
    Жвір , Беларуская = Літвінская, шмат краін ў свеце 2 назвы юзаюць і мы , тут няма канфлікту.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць