Грамадства55

Кіроўцам гарадскіх аўтобусаў абяцаюць заробкі да 5000 рублёў. Хто можа разлічваць на такія грошы?

Вакансіі з буйным па беларускіх мерках заробкам ёсць не толькі ў сталічных аўтапарках.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

Што прапануюць?

У вакансіях пазначана, што заробак кіроўцы гарадскога аўтобуса з катэгорыяй D складае ад 2800 да 5000 рублёў. І калі мінімальнай сумай нікога не здзівіць, асабліва ў Мінску, то 5000 рублёў — гэта вельмі высокі заробак нават для сталіцы.

Скрыншот: minsktrans.by

Сталічны аўтобусны парк №6 абяцае зарплату кіроўцам нават да 5300 рублёў.

Скрыншот: minsktrans.by

Але пры паглыбленні ў пытанне атрымліваецца крыху іншая карціна. Па-першае, гэта сумы заробку бруднымі. Адпаведна, пры заплаце 2800 рублёў на рукі застанецца 2416 рублёў. Што значна менш за сярэдні заробак па Мінску, які па выніках чэрвеня склаў 3487 рублёў на рукі.

Ад чаго залежыць заробак?

Як атрымаць тыя 5000 рублёў і ці рэальна гэта наогул, у аддзелах кадраў аўтапаркаў дакладна не расказалі, спаслаўшыся на тое, што заробак кіроўцы залежыць ад многіх чыннікаў.

На канчатковую суму ўплываюць клас кіроўцы, стаж працы ў арганізацыі, колькасць адпрацаваных гадзін, у тым ліку ў начны час, і праца па выхадных.

Як патлумачылі ў адным з паркаў, нават наяўнасць класнасці на першым этапе будзе прыносіць не шмат. Каб даплата за клас стала большай, трэба адпрацаваць не менш за адзін год. А на працягу першага года даплата будзе мінімальнай нават у кіроўцы з 1‑м класам.

Калі класнасць адсутнічае, то працаваць на мінімальных умовах давядзецца паўтара-два гады, пасля чаго можна будзе здаць экзамен і тым самым павялічыць сабе заробак.

Праца кіроўцаў на гарадскіх маршрутах лічыцца працай у шкодных умовах. Праз гэта работнік можа сам абіраць, ці будзе ён фармаваць прафесійную пенсію на будучыню, ці будзе мець дадатковыя 6% да заробку цяпер.

Атрымліваецца, каб дасягнуць заяўленага максімуму 5000 рублёў (каля 4300 рублёў на рукі), кіроўца мусіць мець вялікі стаж працы ў адным парку, мець 1‑ы клас, адмовіцца ад прафесійнай пенсіі, перапрацоўваць і дадаткова выходзіць у выхадныя. Апроч гэтага, на працягу месяца нельга браць выхадныя за ўласны кошт і хадзіць на бальнічны.

Што да рэальных лічбаў, то заробак да 3500 рублёў (каля 3000 рублёў на рукі) у мінскіх кіроўцаў аўтобусаў лічыцца дасягальным. Праўда, для гэтага трэба мець не менш за 2‑гі клас і год стажу ў парку, плюс крыху перапрацоўваць.

Што ў рэгіёнах? 

У гродзенскім аўтобусным парку ў апісанні вакансіі кіроўцы аўтобуса ці тралейбуса таксама пазначана зарплата памерам да 5000 рублёў.

Скрыншот: ap1.by

На практыцы сярэдні налічаны заробак у кіроўцаў 6‑га разраду ў аўтапарку складае каля 2500 рублёў, ці 2150 рублёў на рукі.

Што да больш высокіх заробкаў, то, як і ў Мінску, для гэтага трэба мець вялікі досвед, высокі клас, перапрацоўкі. Таму кіроўцы, якія працуюць шмат і даўно, могуць атрымліваць адчувальна больш.

Каментары5

  • сауна бондаревой
    15.08.2026
    а колькі зряплата ў тамашніх ідэолагаў і чыноўнікаў? колькі перапрацоўкі і працы ў начны час? падазраю, што шмат...
  • Апроч гэтага, на працягу месяца нельга браць выхадныя за ўласны кошт і хадзіць на бальнічны
    15.08.2026
    аварый з удзелам грамадскага транспарту стане больш.. і зусім не кіроўцаў тут віна
  • Александр Иванович Слаёк
    15.08.2026
    Казлоу не берем.

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА5

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM думаў, што штучны інтэлект — гэта рэдкі шанец. Аказалася, усё складаней

Аграсядзібы чакаюць змены — новы закон

Людзі займалі чаргу з васьмі раніцы — ажыятаж на абанементы «Дынама»3

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?7

Турыст прабег вакол Нарачы 56 кіламетраў — і спазніўся на апошні аўтобус2

У Беларусі прадаюць дзверы ў выглядзе айфона з трыма фальшывымі камерамі1

Трамп абвясціў Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША14

Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць?2

Наста Лойка: КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС — каб з’язджалі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА5

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць