Свет77

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША

«Ніводны карабель не праходзіць праз яго, калі толькі мы самі гэтага не захочам».

Фота: Alex Brandon / AP

Дональд Трамп заявіў, што пасля завяршэння вайны супраць Ірана абвесціць Армузскі праліў, стратэгічна важны марскі шлях, рух па якім ужо некалькі месяцаў істотна ўскладнены праз ваенныя дзеянні, амерыканскай тэрыторыяй, паведамляе Reuters.

«Пасля таго, як мы завяршым разгром Ірана, які цяпер церпіць вельмі сур’ёзнае паражэнне, даволі хутка я абвяшчу Армузскі праліў тэрыторыяй Злучаных Штатаў. Па сутнасці, так яно і ёсць. Мы ажыццяўляем блакаду. Ніводны карабель не праходзіць праз яго, калі толькі мы самі гэтага не захочам», — заявіў ён.

Выданне адзначае, што застаецца незразумелым, наколькі сур’ёзна Трамп ставіўся да свайго выказвання і ці азначала яно змяненне афіцыйнага палітычнага курсу.

Да гэтага пазіцыя Вашынгтона адносна праліву, праз які да вайны праходзіла каля 20% сусветнага экспарту нафты, прадугледжвала забеспячэнне свабоды суднаходства, захаванне міжнароднага марскога права і стрымліванне Ірана з дапамогай эканамічнай блакады і кропкавых удараў.

Раней Трамп у адказ на патрабаванне Ірана кампенсаваць страты, нанесеныя за апошнія пяць месяцаў ваеннага канфлікту, заявіў, што таксама патрабуе ад Ірана кампенсацыі.

Ён запэўніў, што падчас перамоваў з прадстаўнікамі Ірана ўмовы кампенсацый не абмяркоўваліся.

Каментары7

  • И чем этот недоумок лучше Путина?
    15.08.2026
    Позорище мирового масштаба!!
  • че так скромно?!
    15.08.2026
    вся земля и планеты солнечной системы (как минимум)-территория США!
  • Людцы
    15.08.2026
    І Беларусь далучыце 52 штатам ЗША .

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць