Аўто44

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?

Каршэрынг Hello у Мінску папоўніў парк яшчэ адным рэтрааўтамабілем. Цяпер карыстальнікам даступны ІЖ-412 «Масквіч» — арандаваць савецкую класіку можна непасрэдна праз дадатак, піша Onliner.by.

Аўтамабіль абсталяваны механічнай каробкай перадач, рухавіком УЗАМ і заднім прывадам. У кампаніі таксама звяртаюць увагу на захаваны пазнавальны дызайн з храмаванымі элементамі, прасторны салон і ёмісты багажнік.

Для арэнды «Масквіча» кіроўцу павінна быць не менш за 25 гадоў, а яго кіроўчы стаж павінен складаць не менш за два гады. Кошт паездкі пачынаецца ад 0,89 рубля за хвіліну. Знайсці аўтамабіль у дадатку можна праз адпаведны фільтр, калі ў гэты момант машына не занятая іншым карыстальнікам.

Ёсць і важнае абмежаванне: рэтрааўтамабіль вырашылі выпускаць на дарогі толькі ў цёплую пару года. Такім чынам, ІЖ-412 будзе даступны для арэнды выключна ў летні перыяд.

Каментары4

  • Ян
    15.08.2026
    А 8 на нумары, гэта што, Смаленск?
  • Ёсік
    15.08.2026
    Навошта? У які час завецё спажыўцоў? Ззаду колавая арка ў салон вылазіць, хуткасьці пераключаць той шчэ трэш. Добра аб гэтым га.не сьпяваў Шнураў.
  • sky9
    15.08.2026
    правільна, Не зразумеў у чым "гераізм" ? Прыгожы аўтамабіль, сапраўды цікава было б на такім троху пакатацца.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць