Вайна2424

Беларускага добраахвотніка Лахвіча пабрылі налыса і знялі прыніжальнае «пакаяльнае» відэа. Што вядома

Разборкі ў кадыраўскім стылі.

Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч. Злева — паголены на «пакаяльным» відэа. Калаж: «Наша Ніва»

На старонках беларускага добраахвотніка Аляксандра «Лахвіча» Наўковіча ў сацсетках з’явілася дзіўнае відэа.

На ім Лахвіч — ужо без сваіх пазнавальных вусоў і барады — гаворыць у камеру «пакаяльны» маналог. Ён кажа, што вусы былі «адзнакай шляхты», а сам ён сваімі ўчынкамі нібыта паказаў, што гэтай шляхетнасці не варты. Далей ідзе серыя абразлівых фразаў пра самога сябе, а таксама пра іншага беларускага добраахвотніка — Аляксандра «Жэрара» Красоўскага, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА ва Украіне.

Тон відэа настолькі прыніжальны, а фармулёўкі настолькі не падобныя да звычайнай публічнай камунікацыі Лахвіча, што ў ветэранскай і добраахвотніцкай супольнасці адразу загаварылі: гэта вынік ціску. І пачалі шукаць ініцыятара. 

Хто такі Лахвіч

Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч — адзін з пазнавальных беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, былы жаўнер батальёна «Літвін» Палка Каліноўскага.

Ён рэгулярна з'яўляўся ў публічнай прасторы як блогер, добраахвотнік і ўдзельнік палітычных дыскусій. Ён каментаваў вайну, беларускую апазіцыю, Каардынацыйную раду, перспектывы вызвалення Беларусі і ролю добраахвотнікаў у будучых пераменах. У сваіх інтэрв'ю і відэа Лахвіч часта казаў пра беларускую гісторыю, ВКЛ, нацыянальную годнасць і шляхецкі кодэкс паводзінаў.

У 2024 годзе Наўковіч абраўся ў Каардынацыйную раду. Ён належаў да таго крыла добраахвотнікаў, якое рэгулярна крытыкавала беларускія дэмакратычныя сілы за адсутнасць выразнай сілавой стратэгіі і за адарванасць ад людзей са зброяй.

Што кажуць у добраахвотніцкім асяроддзі

Байцы Палка Каліноўскага сцвярджаюць, што пасля з’яўлення роліка Лахвіч не адказваў на званкі пабрацімаў. Пазней яго знайшлі, з ім «усё добра». Публічна каментаваць сітуацыю ён адмаўляецца.

Наш суразмоўца з ліку байцоў лічыць, што па стылістыцы прыніжэння за відэа можа стаяць Радзівон «Гена» Батулін — былы камандзір батальёна «Тэрор». Такую здагадку выказалі і ў каментарах да відэа ў фэйсбуку. 

Суразмоўца тлумачыць сваю версію тым, што, паводле яго, Батулін раней ужо прымушаў асобных байцоў галіць вусы, бо яны нібыта «не шляхта». Акрамя таго, менавіта з асяроддзя Батуліна апошнім часам ішлі найбольш жорсткія абвінавачанні ў бок Жэрара.

З’яўленне відэа папярэджваў канфлікт: нібыта напярэдадні Лахвіч апублікаваў ролік, у якім крытыкаваў Батуліна. Сэнс той крытыкі быў у тым, што «калі іншыя ваююць, а ты едзеш у Адэсу адціскаць у мірных валанцёрку — гэта не шляхетна», а таксама што «калі Жэрар сядзіць і не можа адказаць на плёткі — гэта таксама не шляхетна».

Паводле суразмоўцаў, менавіта гэтая публічная крытыка выклікала рэзкую рэакцыю ў коле людзей, блізкіх да Батуліна. Пасля гэтага ў сацыяльных сетках пачалі з'яўляцца каментары, дзе словы Лахвіча называлі абразлівымі і недапушчальнымі.

Хто такі Радзівон Батулін

Радзівон «Гена» Батулін — фігура з доўгай і канфліктнай гісторыяй у беларускім добраахвотніцкім руху. Ён быў адным з публічных прадстаўнікоў батальёна «Тэрор», а пазней стаў адным з заснавальнікаў Беларускага добраахвотніцкага корпуса (БДК) разам з Ігарам «Янкі» Янковым і Андрэем «Бяссмяротным» Трацэўскім. Менавіта гэтыя трое ў снежні 2022 года запісалі відэазварот пра стварэнне новага беларускага вайсковага фармавання ва Украіне.

Пры гэтым сам «Тэрор» нарадзіўся ўнутры Палка Кастуся Каліноўскага, але ўжо летам 2022 года выйшаў з яго складу пасля ўнутранага канфлікту. Пасля гэтага падраздзяленне дзейнічала асобна, а затым увайшло ў БДК.

Вядома пра сувязь Батуліна з ультраправым асяроддзем. Яшчэ да поўнамаштабнай вайны ён быў блізкі да Сяргея «Боцмана» Кароткіх.

У інтэрв’ю і выступах Батулін часта выкарыстоўвае лексіку пра «новую шляхту», нацыяналізм, элітарнасць ваяроў і асаблівы кодэкс гонару. 

Каментары24

  • ололо
    01.06.2026
    Гена красава)) тут усё па справе
  • Да нет
    01.06.2026
    Мда, можно восхищаться "добровольцами" и проклинать орду. Ещё обязательно нужно отметиться в любви к Украине и Польше. Особенно Польше! Бастион как никак.
  • Воины света?
    01.06.2026
    Или воины Светы?

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»62

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку26

Маргарыта Ляўчук пераехала ў Кіеў2

«Пякельны» маршрут 666 вяртаецца: FlixBus запускае рэйс па Польшчы7

Госць з Расіі ў Мінску ўзяў у арэнду машыну — ганяў так, што штрафаў пакінуў ажно на 1215 рублёў5

У Пастаўскім раёне затрымалі грамадзяніна Літвы, які прыехаў да мясцовых старавераў4

На плошчы Перамогі прадаюць кватэру з саўнай і відам на Свіслач. Па плошчы як загарадны дом, па цане — даражэй3

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў47

Лукашэнка адказаў наконт 500 цэляў у Беларусі, намечаных Украінай56

У Мінску сутыкнуліся дзве матацыклісткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»62

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць