Меркаванні77

Статкевіч пра стукачоў: Здадуць і тых, хто дапамагае

Экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале паразважаў пра лёс стукачоў у калоніі і ці варта ім аказваць матэрыяльную дапамогу па выхадзе з турмы.

«Адзін з маіх знаёмых, які жыве за межамі Беларусі, пацікавіўся маім меркаваннем па пытанню, што дыскутуецца ў сеціве — ці варта праваабаронцам аказваць матэрыяльную дапамогу былым палітвязням, якія ў калоніях супрацоўнічалі з адміністрацыяй і даносілі ёй на іншых палітвязняў. Карацей, былі «стукачамі», як такіх называюць», — задаўся пытаннем палітык.

«На мой погляд, гэта пытанне найперш да донараў, якія фундуюць гэтую дапамогу, па якіх зададзеных імі крытэрыях яна павінна размяркоўвацца. 

Але трэба ўлічваць, што хоць у калоніі вязні звычайна ведаюць тых, хто «ходзіць у штаб» да аператыўных супрацоўнікаў, бо там такое цяжка схаваць, але патрэбны сведчанні, як мінімум, некалькіх арыштантаў з добрай рэпутацыяй. Бо ў такой справе магчымыя і агаворы на тле асабістай непрыязнасці.

Ды й «службы» любяць пагуляць у такія гульні. Да прыкладу, часта крыніцамі плётак пра нібыта «супрацоўніцтва» некага з КДБ з'яўляюцца «сексоты» КДБ.

Але самая вялікая праблема не ў гэтым. Калі нехта робіцца нават дробным «стукачом» у калоніі, каб палепшыць сваю сітуацыю, то ён садзіцца на кручок на ўсё жыццё. Калі гэта звычайны крымінальнік, то пасля вызвалення дадзеныя пра яго «стукацтва» перадаюцца ў РАУС па месцы жыхарства. Там яго прымушаюць працягваць даносіць на сваіх знаёмых ды сяброў ужо мясцовай міліцыі. А бывае, што такіх «падводзяць» і да «палітычных». Дасье ж на вызваляемых «стукачоў», якія даносілі на сваіх таварышаў у калоніі, перадаюцца КДБ.

Іх могуць зрабіць «сексотамі» перад вызваленнем. Потым знаходзяць і за мяжой, бо Інтэрнэт дазваляе, і прапануюць працягнуць «супрацоўніцтва». Пры адмове пагражаюць блізкім, што засталіся ў Беларусі, ці апублікаваць у Сеціве відэадоказ даносаў у калоніі.

Калі былы «стукач» ці «сексот» пагаджаюцца, то ператвараюцца ўжо ў «шпіёна» замежнай дзяржавы ў краіне знаходжання. А значыць — у злачынцу па мясцовым законам з перспектывай новага зняволення. Вось такі лёс наканаваны «стукачам» — тым, хто вырашыў палепшыць сваё становішча коштам яго пагаршэння ў іншых.

Галоўная праблема не ў тым, ці аказваць дапамогу тым, каго выкрылі, як «стукача», а ў бяспецы тых праваабаронцаў, якія яму гэту дапамогу арганізуюць і іх блізкіх на Радзіме. Бо людзі, якія прайшлі гэты шлях ад «стукачоў» да «шпіёнаў», маральных тармазоў ужо не маюць — здадуць і тых, хто ім дапамагае.

Ну, няхай праваабаронцы самі вырашаць, як з такімі працаваць. Астатнім жа я рэкамендую трымацца ад такіх як мага далей», — піша Мікалай Статкевіч.

Каментары7

  • смешна
    01.06.2026
    я ведаю як мінімум 2 грамадзян, якія балатаваліся ў Каардынацыйную раду.. У турме многіх яны кляймілі стукачамі, а на самой справе самі бегалі да супрацоўнікаў СІЗА або калонii (прыкрываючыся адвакатамі цi яшчэ чым)
  • Gorliwy Litwin
    01.06.2026
    Малайчына Статкевіч, вельмі карэктна і гуманна, але прынцыпова адказаў. Рэспект!
  • Бывший политический заключённый
    01.06.2026
    смешна, опубликуйте их фамилии.
    Люди должны знать о них.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч23

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч23

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць