Грамадства88

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Прычыны называюць розныя.

Гродна. Фота: Наша Ніва

Беларус, які дапамагае стрыечнаму брату з Расіі знайсці кватэру ў Гродне на працяглы тэрмін, сутыкнуўся з татальным нежаданнем гродзенцаў здаваць жытло расіянам.

Скрыншот: @s.revalto / Threads

«Што наогул адбываецца з арэндай жылля ў РБ для замежных грамадзян (РФ)? Я адгукнуўся на 95% аб'яў Гродна, і ўсе адмовілі», — напісаў мужчына ў Трэдс.

У арэндзе жытла расіянам адмаўляюць. Прычыны называюць розныя

Адзін з каментатараў тлумачыць гэта тым, што здаць жытло замежніку па дамове азначае здабыць масу праблем. Напрыклад, з выплатай падатку, калі гэты арандатар вырашыць з'ехаць, не папярэдзіўшы.

«Вы павінны будзеце ў судзе даказваць, што ў вашай кватэры ніхто не жыве. І ўсе гэтыя месяцы, пакуль нейкім неймаверным спосабам не дакажаце, вы будзеце плаціць падатак і не зможаце здаць іншым людзям. А без дамовы на слове сумлення здаваць — наогул не варыянт», — тлумачыць адзін з каментатараў.

«Ім трэба абавязкова рэгістраваць здачу жылля замежным грамадзянам. Не хочуць замарочвацца», — дадае іншы.

На што аўтар допісу адказаў, што толькі сёння адправіў заяўкі на больш за 50 кватэр і большасць успрымае рэгістрацыю як упісванне невядомага чалавека ў сваю ўласнасць, таму і адмаўляюцца.

«Хтосьці проста па чутках не хоча здаваць наогул. Пашпартысты ў цэлым раяць не звязвацца з РФ», — піша ён.

Яшчэ адзін каментатар дзеліцца, што ў міліцыі не раяць звязвацца з расіянамі, нібыта кажуць, што лепш засяляць в'етнамцаў ці кітайцаў, бо з імі менш праблем.

Расіяне самі вінаватыя, што іх недалюбліваюць?

Пры гэтым многія адзначаюць, што нежаданне здаваць жытло расіянам можа быць выклікана не толькі бюракратычнымі пытаннямі.

«У Гродне не любяць рускіх. Вось і ўвесь адказ», — гучыць адзін з самых залайканых каментароў.

«Заўсёды ведаў, што ў Гродне жывуць самыя выдатныя людзі, так трымаць! Мы, мінчукі, не такія», — іранізуе іншы.

«Ай малайцы землякі, ганаруся», — піша мужчына.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Ёсць і тыя, хто лічыць, што расіяне самі вінаватыя ў сітуацыі, якая склалася.

«Так адбываецца, таму што вельмі многія расіяне паводзяць сябе ў краіне вельмі дрэнна і заслужылі сабе страшэнную рэпутацыю», — напісала жанчына.

Пры гэтым знайшлася жанчына, якая шмат гадоў здае кватэру расіяніну і не мае з гэтым праблем.

«Здаю кватэру мужчыну з Казані ўжо больш за 7 гадоў, усё па дамове і законе, ніякіх праблем няма», — напісала яна і дадала, што абавязкова трэба рабіць рэгістрацыю ў ЖЭСе з афармленнем дамовы, а затым рэгістрацыю ў міліцыі ва ўчастковага і выплачваць падатак.

Каментары8

  • 123
    30.05.2026
    Як там у Грыбаедава?
    «В деревню, к тетке, в глушь, в Саратов»
    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Крынж
    30.05.2026
    А чым расіянам не адпачываецца ў паўночнай Карэі,там адмыслова для іх пабудавалі цэлую адпачывальню на моры плюс кімчы [Рэд. Выдалена] амаль за дарам?

    [Зрэдагавана]
  • Nyw
    30.05.2026
    В свое время с подобных нарративов началась цепочка событий, которая загнала на убой весь украинский народ. Сейчас время найти возможность пропетлять и ,наверное, лучше молчать чем давать возможности российской пропаганде

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць