Грамадства2323

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Крысціна Цвяткова зганяла ў беларускую сталіцу чатыры разы. І вырашыла, што гэта найлепшы напрамак для пенсіі. А так, кажа, Мінск не падобны на сапраўдную сталіцу.

Ілюстрацыя артыкула на сайце aviasales.ru

Сваімі ўражаннямі расіянка падзялілася на сайце пошукавіка квіткоў «Авіасэйлс» у раздзеле «Вопыт». Пра сябе Крысціна распавяла, што яна жыве ў Маскве і, каб не пакрыцца пылам ад дыстанцыйнай працы, на выходных ці ў адпачынках адпраўляецца падарожнічаць.

Кажа, апошнія гады часта ездзіла праз Мінск — была там чатыры разы, але мэтча так і не здарылася: «Уявіце, што вы былі на шумнай вечарынцы, але раптам — па пстрычцы пальцаў — апынуліся ў ціхім санаторыі, ды і да таго ж адкаціліся ў мінулае гадоў на дзесяць».

Крысціна Цвяткова. Тут і далей фота з сайта aviasales.ru

Дык што ж расіянцы не спадабалася?

Пачнём з таго, што па яе меркаванні Мінск падобны не на сапраўдную сталіцу (як Масква), а на нейкі абласны цэнтр. Яна чакала пабачыць варушняк у двухмільённым горадзе, але ўразілася цішынёй і паўпустымі вуліцамі. Шмат людзей пабачыла толькі ў гандлёвых цэнтрах ды метро.

Акрамя цішыні і малалюднасці, псіхалагічна ціснулі на Крысціну і негалосныя забароны. Напрыклад, яе абурыла тое, што спакойна сфатаграфаваць помнік Леніну ля Дома ўрада ёй не дазволіў ахоўнік. Кажа, прыйшлося ўцякаць ад яго.

Архітэктуру расіянка назвала сумнай. Пабачыла яна панэлькі, прамзоны і новабудоўлі.

Славутасці яе пакінулі абыякавай: «Напрыклад, многія будынкі ў Верхнім горадзе, адным з кварталаў гістарычнага цэнтра, пабелены, пафарбаваны і залатаны. Усё б добра, але з-за гэтага не адчуваецца адбітак часу: будынкі нібы толькі што ўзвялі для заваблівання турыстаў».

Больш за ўсё Крысціну ўразіла стракатая шыльда барбершопа на Палацы Рэспублікі: «Манументальная грамада, якая прытуліла малы бізнэс, — гэта як мінімум незвычайна».

Гатэлі ў Мінску для расіянкі сталі суцэльным расчараваннем, бо яна не знайшла прыстойных варыянтаў адэкватным коштам. У Крысціны атрымалася знайсці некалькі гатэляў з сучасным рамонтам і нармальным сэрвісам. Але цэны кусаліся — каля 130 даляраў за ноч.

Крысціна падкрэслівае, што недзе ў Азіі за такія грошы можна арандаваць шыкоўны нумар недалёка ад пляжу. У Мінску яна не разумее, за што аддаваць столькі.

Была ў расіянкі надзея на беларускую кухню — пра тыя ж дранікі ў Расіі легенды ходзяць. А яшчэ — пра неймаверную малочку ды прысмакі.

Але ж цяпер Крысціна ўпэўнена — усё гэта казкі маркетолагаў. Калі коратка — усё не так. Нават бульба ці звычайная, ці сухая.

Плюс яна чакала ад беларускай сталіцы нізкіх цэн хаця б на ежу. Але высветлілася, што ў Мінску нешта нават даражэй, чым у Маскве. У якасці прыкладу яна прыводзіць гамбургер за 4 рублі ў Mak.by — у «Вкусно і точка» такі ж абыдзецца ў пераліку на беларускія грошы менш, як 3 рублі.

Крысціна напісала таксама пра грамадскі транспарт. Падзякавала яна за тое, што турнікеты ў метро б’юць па нагах не вельмі балюча, а нават далікатна. Але ж засмуціла расіянку, што чакаць цягнік трэба 5‑7 хвілін.

А сучасны цягнік у Гомель Крысціна назвала пеклам для інтравертаў, бо ёй было недастаткова месца, каб сядзець расслаблена.

Крысціна прызнаецца, што яе вабіць шум, хаос і навізна вакол, таму ў Мінску засумавала.

Цяпер гэты тэкст актыўна абмяркоўваюць беларусы ў сацсетках. Хтосьці спрабуе адказваць па пунктах: маўляў, як можна чакаць ад Мінска старой архітэктуры, калі ў вайну горад амаль цалкам зруйнавалі? Ці рабіць высновы аб драніках, заскочыўшы на абед у папсовыя «Васількі»?

Гучаць галасы і тых, хто лічыць, што Крысціна мае рацыю, бо Мінск — горад для спакойнага жыцця, а не для турыстаў.

«Ну дык праўда ж. Мінск стаў сумным, тут нічога цікавага не адбываецца. Нармальных канцэртаў не праводзіцца, мясцовых музычных гуртоў амаль не засталося (у той жа Маскве, з якой ідзе параўнанне ў артыкуле, такіх гуртоў не адна сотня, і яны нават ва ўмовах вайны даюць канцэрты). Розныя творчыя фестывалі не праводзяцца (не лічачы лакальных, дзе са сцэны прапануюць дэпнуць), ніякага варушняку няма. Камунізм ва ўсёй сваёй красе, адным словам. Не разумею, чаму тут здзіўляцца, бо гэта праўда».

Больш за ўсё іранічных каментароў, у якіх Крысціне выказваюць падзяку: маўляў, трэба больш такіх тэкстаў для расіян, каб яны не прыязджалі сумаваць у Беларусь, а сядзелі б у той Маскве.

Але нехта палічыў, што гэта наадварот адказ расіянкі на бясконцыя допісы беларусаў, якія скардзяцца на нявыхаваных гасцей з Расіі: «Увесь яе тэкст заснаваны на прыцягванні за вушы. Дае*ца абы дае*ца».

Каментары23

  • Нефанатка
    03.06.2026
    С одной стороны, полностью согласна с барышней. С другой - хочется, конечно, чтоб россияне пореже в Минск тегались..
  • Ян
    03.06.2026
    Ну і ў чым яна не права?
  • Парада
    03.06.2026
    Дык гэта, парайце Крысціне ў наступны раз апрануцца ў бел-чырвона-белы. Там будзе цікавая анімацыя плюс забяспечаць таннае жыллё і ежу

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі2

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

У Расіі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай23

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор6

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце39

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі2

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць