Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя
Мінчанка нарадзіла сына ад мужчыны, а сапраўднае імя сужыцеля даведалася толькі ў міліцыі.
Гэта гісторыя падобная да сюжэту кіно: мінчанка чатыры гады жыла з чалавекам, нарадзіла ад яго сына і нават не падазравала, што каханы карыстаецца выдуманым імем. Праўда адкрылася толькі тады, калі сям’ю пачалі шантажаваць невядомыя, піша Белта.
А пачалося ўсё прыгожа — у 2018 годзе пара пазнаёмілася на сайце знаёмстваў. Яны з'ехаліся, і неўзабаве ў іх нарадзіўся сын. У 2022 годзе пачуцці астылі, і пара разышлася.
На гэтым усё магло б і скончыцца, але, спусціўшы ўсе грошы на гульнявых аўтаматах, мужчына вырашыў зарабіць на былой. Ён умольваў жанчыну дапамагчы і плакаўся, што яго жыццю пагражае небяспека.
Потым жанчына стала атрымліваць паведамленні ад трэціх асоб з патрабаваннем вярнуць грошы. Невядомыя пагражалі расправай і ёй, і маленькаму дзіцяці. Спалоханая жанчына прыбегла ў міліцыю прасіць абароны для сябе і для свайго былога.
Калі міліцыянты пачалі раскручваць справу, высветлілася, што ўсе жудасныя паведамленні ад трэціх асоб пісаў сам мужчына.
Аказалася, што да звароту ў міліцыю 39‑гадовая жанчына не ведала сапраўдных пашпартных звестак бацькі дзіцяці. У пасведчанні аб нараджэнні бацька дзіцяці быў запісаны з яе слоў. А яго сапраўднае імя па пашпарце было зусім іншае.
Такім чынам са снежня 2023 года да сакавіка 2024 года лудаман паспеў выдурыць у жанчыны больш за 8 тысяч рублёў, якія адразу прагуляў у казіно.
Яму далі 1 год хатняй хіміі і выпісалі штраф у 4,5 тысячы рублёў. Прысуд ужо ўступіў у сілу.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары